Новости

Лукашэнка ўзнагародзіў камандзіра гродзенскага АМАПу і іншых сілавікоў дзяржаўнымі ўзнагародамі. У адказ яго прынялі ў АМАП

Лукашэнка наведаў менскі атрад міліцыі асаблівага прызначэння (АМАП). Там ён уручыў сілавікам дзяржаўныя ўзнагароды, у тым ліку камандзіру гродзенскага АМАПа, а ў адказ яму ўручылі чорны бярэт. Цяпер ён амапавец.

Аляксандр Лукашэнка ўручыў дзяржаўныя ўзнагароды сілавікам — прадстаўнікам МУС, Мінабароны, КДБ, Дзяржаўнага пагранічнага камітэта, Службы бяспекі прэзідэнта.

У ліку узнагароджаных — камандзір АМАПа УУС Гродзенскага аблвыканкама Віктар Краўцэвіч, камандзіры мінскага і брэсцкага АМАПа, намеснік міністра ўнутраных спраў і начальнік крымінальнай міліцыі Генадзь Казакевіч; намеснік міністра ўнутраных спраў, камандуючы ўнутранымі войскамі Мікалай Карпянкоў, камандзір спецыяльнага атрада хуткага рэагавання ўнутраных войскаў МУС Аляксандр Быкаў і іншыя.

Віктар Краўцэвіч вядомы тым, што асабіста ўдзельнічаў у разгонах, прыязджаў на раённыя мерапрыемствы суседзяў, дзяжурыў на ўключэнні навагодняй ілюмінацыі, неаднаразова выступаў сведкам на судах. Кожную нядзелю ён выходзіць на Савецкую плошчу ў Гродне.

У адказ на ўзнагароджанне камандзір мінскага АМАПа Дзмітрый Балаба ўручыў Аляксандру Лукашэнку чорны бярэт (для АМАПа мае такое ж значэнне, як і крапавы — для ваеннаслужачых унутраных войскаў) «за асаблівыя заслугі».

«Вы былі з намі ў баявых парадках, і зараз вы паўнавартасны баец АМАПа», — сказаў Балаба.

Чытайце таксама: Гродненцам отказывают в возбуждении уголовных дел против силовиков. Почему все равно важно жаловаться на пытки

Нагадаем, што ў праваабаронцаў няма звестак ні аб адной крымінальнай справе, узбуджанай за гвалт з боку сілавікоў у дачыненні да тысяч беларусаў. У следчыя органы па фактах гвалту з боку сілавікоў падчас пратэстаў звярнуліся больш за 1800 чалавек, казаў 11 верасня Віталь Капилевич, начальнік РУУС Ленінскага раёна Менска. На 8 кастрычніка, па дадзеных праваабаронцаў, было зафіксавана больш за 500 выпадкаў катаванняў. На днях упершыню са жніўня ў Беларусі суд задаволіў скаргу на адмову ва ўзбуджэнні крымінальнай справы за гвалт з боку сілавікоў. Суддзя Маскоўскага раёну Мінска адмяніла пастанову следчага і накіравала копію ў Следчы камітэт для правядзення дадатковай праверкі па факце нанясення цялесных пашкоджанняў супрацоўнікамі органаў унутраных спраў непаўналетняму хлопцу.

Чытайце таксама: После выстрелов ОМОН гродненцу с шизофренией ампутировали ногу и назначили принудительное лечение

Падзяліцца

Апошнія запісы

Сцяг Перамогі над драмтэатрам, каша ў кубачках і сплаў з партрэтамі. Як Гродна адзначыў Дзень Перамогі

Святкаванне Дня Перамогі ў Гродне пачалі з акцыі "Беларусь памятае" - шэсця з партрэтамі ўдзельнікаў…

10 мая 2024

Новы экстрым у Гродне: каля гандлёвага цэнтра катаюць на дрыфт-трайках

Частку ўнутранай паркоўкі гандлёвага цэнтра OldCity аддалі пад арэнду дрыфт-трайкаў. Пакатацца за плату зможа любы ахвочы,…

9 мая 2024

Да двух сутак. Як беларусы стаяць у чэргах на мяжы 9 траўня

У пачатку вялікіх выхадных у Беларусі чэргі на мяжы зноў выраслі - на гэты раз…

9 мая 2024

Нешта пайшло не так: у Гродне закрываюць бар VIP, які толькі адкрыўся

У Гродне закрываецца "VIP bar" на Дзяржынскага, 8А - не прапрацаваўшы і двух месяцаў. Ён…

9 мая 2024

Краму «АвтоЗапчасти» ў Гродне зноў хочуць збанкруціць. Гаспадар скардзіўся на АМАП

Фірму-уладальніка крамы "АвтоЗапчасти" ў Гродне, ТАА "Рукша", зноў хочуць збанкруціць. Банкруцтва хочуць прызнаць праз эканамічны…

8 мая 2024

На літоўска-беларускай мяжы затрымалі два Tesla Cybertruck: падазраюць, што іх везлі ў Расію

Два новенькія электрычныя пікапы Tesla Cybertruck 2023 года выпуску затрымалі літоўскія мытнікі 7 траўня ў…

8 мая 2024