Новости

Лукашэнка пашырыў паўнамоцтвы сваіх памочнікаў: што цяпер можа Караеў

Аляксандр Лукашэнка пашырыў паўнамоцтвы памочнікаў — інспектараў па абласцях і Мінску, паведамляе яго прэс-служба. Спіс замацаваны ва ўказе № 503, падпісаным 29 снежня.

У дакуменце выкладзена новая рэдакцыя Палажэння аб памочніка Прэзідэнта Беларусі, зацверджанага Ўказам № 40 ад 13 лютага 2017 года.

Памочнікі могуць:

  • прыцягваць да выканання даручэнняў прэзідэнта дзяржаўныя органы і арганізацыі, у тым ліку сістэмы забеспячэння бяспекі,
  • пры прад’яўленні службовага пасведчання бесперашкодна ўваходзіць на тэрыторыю і ў памяшканні дзяржаўных органаў і арганізацый,
  • у выпадку выяўлення фактаў безгаспадарчасці, парушэнняў заканадаўства, вытворча-тэхналагічнай, выканальніцкай і працоўнай дысцыпліны хадайнічаць перад дзяржорганамі і арганізацыямі аб прыцягненні да дысцыплінарнай адказнасці або ўжыванні іншых мер уздзеяння ў дачыненні да службовай асобы, у рашэннях ці дзеяннях (бяздзейнасці) якога бачацца парушэнні.

Сярод дадатковых функцый памочнікаў:

  • выяўленне ў рэгіёнах крыніц і фактараў, якія ствараюць пагрозу нацыянальнай бяспекі,
  • па кантроль, аналіз і прагназаванне грамадска-палітычных і сацыяльна-эканамічных працэсаў,
  • унясенне прапаноў па забеспячэнню ўнутрыпалітычнай стабільнасці ў рэгіёне, у тым ліку аб умацаванні правапарадку, і іншыя.

29 кастрычніка Аляксандр Лукашэнка прызначыў трох новых памочнікаў прэзідэнта. Былы міністр МУС Юрый Караеў стаў памочнікам па Гродзенскай вобласці. Тады Лукашэнка анансаваў пашырэнне паўнамоцтваў сваіх памочнікаў.

Напярэдадні Караеў расказваў аб сваіх абавязках ў інтэрв'ю: праца з кадрамі, іх падбор, прызначэнне, становішча спраў у працоўных калектывах, кантроль за арганізацыяй дзейнасці праваахоўных і сілавых органаў, у першую чаргу — вертыкаль улады, і прыёмы грамадзян.

Да гэтага ён казаў, што працуе з новымі для сябе сферамі:

«Тут жа вельмі шмат усяго, шырокі спектр пытанняў: эканоміка, сяло, каровы, часалкі, надоі, рэнтабельнасць прадпрыемстваў — каб усё працавала. Ну вось людзей больш за ўсё турбуюць дарогі, асвятленне, ласі выбягалі, суседзі няўжыўчывыя, што там яшчэ? Ацяпленне, старыя адміністрацыйныя і крымінальныя справы (радзей, слава Богу!), якія, як людзям здаецца, не вырашаюцца», — тлумачыў ён.

Чытайце таксама: «Без насилия невозможно». Юрий Караев рассказал в интервью о патриотизме, крещении и смысле жизни

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024