У Беларускай праваслаўнай царквы ёсць свае прапановы па ўнясенні зменаў у Канстытуцыю, расказаў на ОНТ Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі.

Паводле мітрапаліта Веніяміна (Віталя Тупекі), прапановы больш датычаць пытанняў сацыяльнай сферы.

— Гэта і замацаванне ў Канстытуцыі паняцця аб шлюбе з улікам хрысціянскай традыцыі, традыцыі беларускага народа. Гэта і замацаванне пэўных сацыяльных пытанняў, якія павінны быць пазначаныя: клопат пра пакаленне, якое падрастае,
пра людзей нямоглых, пажылых. І пытанні магчымасці выхавання маладога пакалення на традыцыях беларускага народа, патрыятычнае выхаванне. Як гэта лепш зрабіць, каб не толькі маладыя атрымлівалі выдатную адукацыю, але і разам з тым быў і духоўны складнік ў фарміраванні маладога чалавека. Пра гэта, вядома, павінна паклапаціцца і дзяржава, і мы па лініі царкоўнай прапануем, як гэта можна зрабіць.

Царква ўжо вынесла свае прапановы.

— Калі яны будуць падтрыманыя, то адпаведным пунктам [у Канстытуцыі], які будзе дазваляць і нават рэкамендаваць правядзенне курсаў, якія спрыяюць менавіта духоўнаму развіццю асобы на традыцыях беларускага народа.

Чытайце таксама: