За блакаванне чыгуначных шляхоў з дапамогай бетонных слупоў у Лідскім раёне распачалі крымінальную справу паводле ч. 1 арт. 289 КК — Акт тэрарызму, якая прадугледжвае пазбаўленне волі да пятнаццаці гадоў, паведамляе lidanews.by.

29 снежня 2020 года два здарэнні адбыліся ў раёне вуліцы Хасаноўскай з розніцай у 10 хвілін. Невядомыя паклалі на чыгуначнае палатно жалезабетонныя слупы.

Грузавы цягнік № 3801 «Ліда-Масты» з 15 вагонамі рухаўся ў раёне пераезду па вуліцы Хасаноўскай, калі пражэктар высвяціў слуп, які ляжыць папярок чыгуначнага палатна. У 22. 28 цягнік тэрмінова спынілі. Сутыкненне адбылося, але дзякуючы невысокай хуткасці рэзкае тармажэнне не прывяло да сходу цягніка з рэек. Пашкоджанні былі нязначныя, і брыгада прыняла рашэнне працягнуць шлях.

Другое экстранае тармажэнне ў 22. 38 здзейсніў пасажырскі цягнік міжрэгіянальных ліній эканомкласа № 610 Гродна-Гомель. Прычына — яшчэ адзін бетонны слуп, пакладзены папярок чыгуначных шляхоў. Пазбегнуць сутыкнення машыны з перашкодай таксама не ўдалося. Далей цягнік ішоў па маршруце з невялікім спазненнем.

Іншыя выпадкі блакавання

29 кастрычніка ў 10 гадзін вечара паблізу вуліцы Хасаноўскай невядомыя нацягнулі паміж рэйкамі металічны дрот, што на час прывяло ў непрыдатны стан сродкі сігналізацыі і сувязі. Блакаванне выявілі.

25 лістапада з 9 да 11 гадзін паблізу вёскі Мінойты паміж рэйкамі нацягнулі металічны дрот. Па дадзеных фактах распачатыя крымінальныя справы па ч. 1 ст. 309 КК. Другое злачынства раскрылі, справу перадалі ў суд. Вінаватаму пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі.

В Гродненском районе возбудили уголовное дело за блокировку железнодорожных путей

В Гродненской области возбудили еще одно уголовное дело за терроризм. Всего — 200 «уголовок» за протесты