Гродзенец заўважыў, што на тэрыторыі прадпрыемства па вул. Скідзельская шаша захоўвацца лом чыгуну. На тэрыторыі не было аховы, ды і ў выхадныя там таксама ніхто не працаваў, таму грамадзянін вырашыў скарыстацца гэтым у сваіх мэтах, піша grodno.mvd.gov.by.

З 31 снежня па 3 студзеня ён вывозіў лом чыгуну. За гэты перыяд ён скраў звыш 960 кілаграм. На наступны дзень супрацоўнікі прадпрыемства выявілі крадзеж і паведамілі ў міліцыю. Супрацоўнікі Кастрычніцкага РАУС устанавілі падазраванага, у якога выявілі крадзенае.

Раней мужчына судзімы не быў, але здзяйсняў адміністрацыйнае правапарушэнне.