Новости

Адключэнні інтэрнэту пасля выбараў абышліся беларусам у $ 336,4 млн

Паводле новага даследавання кампаніі Top10VPN, блакавання сеціва ў 2020 годзе абышліся Беларусі у $ 336,4 млн. Сярод астатніх краін даражэй заплаціла толькі Індыя — каля $ 2,78 млрд, піша dev.by.

Доступ у інтэрнэт ў Беларусі ў 2020 годзе адсутнічаў 218 гадзін. Адключэння закранулі 7,9 млн інтэрнэт-карыстальнікаў. Самыя працяглыя перабоі ў свеце былі арганізаваны ў Індыі: тут улады цалкам блакавалі інтэрнэт (1655 гадзін) або запавольвалі хуткасць злучэння (7272 гадзіны) у агульнай складанасці 8927 гадзін.

Як пішуць даследчыкі, у Беларусі адключэнні суправаджаліся парушэннем правоў чалавека, у тым ліку права на мірныя сходы і свабоды прэсы, а таксама фальсіфікацыяй выбараў.

На фоне жорсткасці сілавікоў і нападаў на журналістаў, для каардынацыі сваіх дзеянняў пратэстоўцы выкарыстоўвалі дадаткі, якія забяспечваюць прыватнасць, напрыклад Telegram і VPN-сэрвісы, працягваюць аналітыкі. Па падліках Top10VPN, падчас абмежаванняў папулярнасць VPN-сэрвісаў у краіне вырасла на 650% у параўнанні з сярэднемесячным значэннем.

9 жніўня і першыя дні пасьля выбараў інтэрнэт у краіне практычна не працаваў. Амаль да сярэдзіны снежня ўлады прымушалі блакаваць ў Менску мабільны інтэрнэт у дні масавых акцый пратэсту.

Чытайце таксама:

Падзяліцца

Апошнія запісы

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Завадской, 13.…

17 мая 2024

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024

У Гродна новы горад-пабрацім. Чым ён вядомы?

Гродна і азербайджанскі горад Габала сталі гарадамі-пабрацімамі. Дамоўленасць пра гэта павінна вывесці супрацоўніцтва на новы…

16 мая 2024

У Гродне ўпершыню пройдзе гарадскі выпускны: калі і дзе?

Гарадскі выпускны ў Гродне ўпершыню пройдзе 14 чэрвеня. Месцам святкавання выбралі Савецкую плошчу. Падчас свята…

16 мая 2024

У Слоніме загарэўся разметачны аўтамабіль дарожнікаў - працоўны загінуў

У Слоніме памёр 26-гадовы працоўны, які пацярпеў пры пажары дарожна-разметачнай машыны. Яго адзенне загарэлася ад…

16 мая 2024

Дыджэй з Гродна выступіць на дабрачынным фэсце ў Варшаве — каб дапамагчы дзецям палітвязняў

Дыджэй з Гродна Schmoltz выступіць на дабрачынным фестывалі Belarus Outside Sound System. Там будуць збіраць…

16 мая 2024