Новости

Якія імёны давалі жыхары Гродзенскага раёна сваім дзецям у 2020 годзе

У мінулым годзе бацькі часцей за ўсё называлі сыноў Мікітамі, а запатрабаваныя раней імёны Мацвей і Міхаіл нават не патрапілі ў топ-10. «Перспектыва» склала рэйтынг папулярных мужчынскіх і жаночых імёнаў Гродзенскага раёна ў 2020 годзе.

Як называлі хлопчыкаў?

Упершыню за апошнія 10 гадоў імя Мікіта апынулася ў лідарах. Некалі яно таксама было вельмі запатрабаваным, але потым мода на яго прайшла. Напрыклад, у 2019-м яно знаходзілася толькі на дзявятым месцы. На другім месцы па выніках 2020 года апынуўся Арцём. Гэта імя ўжо на працягу некалькіх гадоў не знікае са спісу самых распаўсюджаных.

 — Адзін час было мегапапулярным імя Мацвей. Яно стабільна трымалася ў тройцы лідараў, часта займаючы першую пазіцыю. Аднак летась усяго двух хлопчыкаў у раёне бацькі назвалі Мацвеямі, — распавядае в. а. начальніка аддзела ЗАГС Гродзенскага райвыканкама Наталля Жук. — Менш папулярным, чым раней, стала таксама імя Міхаіл.

На трэцім месцы ў рэйтынгу апынуўся Максім, за ім — Данііл, Ілля, Кірыл, Марк, Раман, Цімафей і Аляксандр. Сустракаліся і рэдкія імёны.

У мінулым годзе сярод рэдкіх былі такія, як Габрыэль, Даміян (царкоўная форма імя Дзям’ян), Авраам, Акім (гутарковая форма царкоўнаславянскага імя Іакім). Бывае, дзяцей рэгіструюць замежныя грамадзяне, іх імёны часта гучаць не зусім звыкла для нашай мясцовасці. У мінулым годзе ў ліку бацькоў было 12 замежнікаў - грамадзяне Казахстана, Расіі, Малдовы, Украіны.

Як называлі дзяўчынак?

Рэйтынг самых модных імёнаў дзяўчынак 2020 года ўзначалілі Дар’я і Мілана. Што тычыцца першага, то тут нічога дзіўнага няма, яно карысталася папулярнасцю на працягу некалькіх гадоў, не раз апыняючыся ў лідэрах. А вось Мілана нечакана апынулася на першай пазіцыі. У апошнія гады гэтае імя не трапляла нават у топ-10.

На другім замацавалася Ганна (па дадзеных шматлікіх даследаванняў, гэтае імя з’яўляецца самым распаўсюджаным у свеце), далей — Кацярына, Марыя, Вікторыя, Сафія, Аліса, Анастасія, Ксенія. Замыкае дзесятку Кіра, што таксама вельмі нязвыкла. Гэтае імя раней не трапляла ў папулярныя. Па-ранейшаму застаюцца забытымі некалі такія модныя імёны, як Святлана, Наталля, Алена, Вольга. Летась бацькі наогул такіх імёнаў сваім дочкам не выбіралі.

 — Не так папулярным у мінулым годзе было імя Паліна, у адрозненне ад папярэдніх гадоў. Тое ж можна сказаць пра Валерыю і Арыну, — адзначае Наталля Жук. — Амаль забытае імя Надзея. А вось Любоў сталі выбіраць часцей.

Сярод рэдкіх — Аніта, Алія (імя арабскага паходжання), Адэліна (мае германскае паходжанне), Меліса, Алівія, Лукер’я (грэцкага паходжання), Мія.

Як змянялася мода на імёны?

Летась у Гродзенскім раёне хлопчыкаў нарадзілася крыху больш, чым дзяўчынак. Такая ж сітуацыя была і ў 2019-м, а вось раней на працягу трох гадоў было наадварот — дзяўчынкі лідзіравалі. У трох пар у мінулым годзе нарадзіліся двайняткі, 71 сям’я стала шматдзетнай, у 16 сямейных пар нарадзілася чацвёртае дзіця, у шасці - пятае, а ў адной з сем’яў нарадзілася дзясятае дзіця.

«Перспектыва» даведалася, як у Гродзенскім раёне змянялася мода на імёны на працягу апошніх дзесяці гадоў. У 2011 годзе самымі папулярнымі былі Паліна і Максім, з 2012-га па 2014 г. — Анастасія і Арцём, у 2015 г. — Марыя і Аляксандр, у 2016 г. — Сафія і Мацвей, у 2017 г. — Сафія і Аляксандр, у 2018 г. — Сафія і Мацвей, у 2019 г. — Ксенія і Арцём.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024