На вялікім аб’язным кальцы вакол Гродна 4 студзеня пачаліся работы. Там з’явіцца шматузроўневая развязка ў напрамку Гібуліч, чатырохпалосная дарога ад Вішнеўца ў бок моста, і дарога-дублёр у мікрараёне Пагараны-Кашэўнікі, піша grodnonews.by.

На 14 студзеня знялі чарназём у раёне шматузроўневай развязкі, пачалі прарубку прасекі ад моста да запраўкі каля Гібуліч і красіроўку трасы, распавёў генеральны дырэктар Дарожна-будаўнічага трэста № 6 Гродна Васіль Доўгань.

Таксама пачалі пашыраць праезную частку ад скрыжавання з вуліцай Паўднёвая ў бок Гібуліч да чатырох палос. На наступным тыдні пачнуцца падрыхтоўчыя працы па будаўніцтве развязкі.

Гэты ўчастак вялікага кальца вакол Гродна з рэканструяваным мостам плануецца здаць летам 2021 года.