Вітольда Ашурка абвінавачвалі паводле артыкулаў 342 ч.1 (Удзел у групавых дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак) і 364 (Гвалт у дачыненні да супрацоўніка міліцыі). Падтрымаць яго сабраліся блізу 50 чалавек.

Суд над актывістам з Бярозаўкі пачаўся 28 снежня ў Лідзе і праходзіў у закрытым рэжыме. Сёння быў вынесены прысуд — пяць гадоў калоніі агульнага рэжыму, паведамляе «Гарадзенская Вясна».

Актывіста з Бярозаўкі Вітольда Ашурка асудзілі на 5 гадоў калоніі агульнага рэжыму
Фота: чытач Hrodna.life

Працэс вёў суддзя Максім Філатаў. Падтрымаць Вітольда Ашурка ў Ліду прыехалі гарадзенскія і менскія грамадскія актывісты. Усяго прыехала і сабралася каля 50 чалавек.

Суддзя таксама пастанавіў «пасведчанне БНФ — доказ злачынства — знішчыць», паведамляе «Наша Н**а».

Актывіста з Бярозаўкі Вітольда Ашурка асудзілі на 5 гадоў калоніі агульнага рэжыму
Фота: чытач Hrodna.life
Актывіста з Бярозаўкі Вітольда Ашурка асудзілі на 5 гадоў калоніі агульнага рэжыму
Фота: чытач Hrodna.life

Вітольд Ашурак адбыў 30 сутак арышту (15+15 запар) у лідскім ЦІП. 13 кастрычніка ён сустрэў за кратамі сваё 50-годдзе, паведамляў «Новы час». 19 кастрычніка яго не вызвалілі.

Раней Ашурак выступаў супраць забруджвання Бярозаўкі вытворчасцю шклаваты, супраць забруджвання рэкаў Дзітва і Нёман, праводзіў розныя акцыі ў Бярозаўцы, удзельнічаў у маршы «Дня Волі», акцыі «Памяці паўстанцаў Каліноўскага», маршы «Супраць Дэкрэта № 3» (падатак на беспрацоўе), ладзіў адзіночны пікет супраць інтэграцыі Беларусі і Расіі. У 2016 годзе быў зарэгістраваны прэтэндэнтам па Дзятлаўскай акрузе ў барацьбе за дэпутацкі мандат.