Новости

Медык з Гродна распавёў аб частых траўмах у мароз і галалёд

За выхадныя да медыкаў звярнуліся 22 чалавекі пасля падзенняў, распавёў grodnonews.by загадчык траўматалагічнага пункта Гарадской клінічнай бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі Гродна Аляксандр Лагода.

За 16 студзеня зафіксавалі сем выпадкаў галалёдных траўм, за 17 — удвая больш. Па ўдакладненні лекара, сярод траўмаваных — не толькі людзі пажылога ўзросту, але і моладзь. Самыя частыя траўмы — пашкоджанне звязкаў галёнкаступнёвага і праменьнічнапрыдалоньневага суставаў і удар грудной клеткі.

  • З пераломам касцей галёнкі шпіталізаваны адзін чалавек.
  • Адзін гродзенец атрымаў пералом сцягна.
  • Удар грудной клеткі атрымаў 28-гадовы гродзенец, які спускаўся з неабсталяванай горкі. Яго агледзелі ў амбулаторыі, шпіталізацыя не спатрэбілася.
  • Яшчэ адзін гродзенец 17 студзеня атрымаў абмаражэнне абедзвюх стоп. Ён у бальніцы.

Як засцерагчыся ад траўмы зімой? Раіць лекар:

  • будзьце ўважлівымі і прадбачлівымі. Калі запланавалі сустрэчу, паспрабуйце выйсці з хаты загадзя, перамяшчайцеся не спяшаючыся, асцярожней.
  • у галалёд апранайце зручны абутак, пажадана на нізкім абцасе і з рэльефнай падэшвай.
  • пры хадзе не трымайце рукі ў кішэнях.
  • асаблівую асцярожнасць выконвайце пры пераходзе дарогі, ўздыме і спуску па прыступках пераходаў і пад’ездаў, горках, на прыпынках.
  • калі разумееце, што слізкае месца не абыйсці, перасоўвайцеся па ім невялікімі слізгальнымі крокамі.
  • калі адчуваеце, што падаеце, паспрабуйце прысесці. Так вышыня падзення знізіцца і рызыка атрымання траўмы паменшыцца.
  • падчас прызямлення абавязкова згрупуйцеся, імкнучыся ўпасці на бок.
  • пасля ацэніце свой стан, але рэзка падымацца не варта.
  • адчулі боль − не марудзьце, звярніцеся па медыцынскую дапамогу да ўрача, патэлефанаваўшы ў службу 103.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024

У Гродна новы горад-пабрацім. Чым ён вядомы?

Гродна і азербайджанскі горад Габала сталі гарадамі-пабрацімамі. Дамоўленасць пра гэта павінна вывесці супрацоўніцтва на новы…

16 мая 2024

У Гродне ўпершыню пройдзе гарадскі выпускны: калі і дзе?

Гарадскі выпускны ў Гродне ўпершыню пройдзе 14 чэрвеня. Месцам святкавання выбралі Савецкую плошчу. Падчас свята…

16 мая 2024