Звесткі аб колькасці супрацоўнікаў АМАП у Беларусі і арганізацыі іх структуры — гэта інфармацыя абмежаванага распаўсюджвання. Такі адказ на свой запыт гродзенскі журналіст Дзяніс Івашын атрымаў 15 студзеня ад прэс-сакратара МУС Беларусі Вольгі Чамаданавай.
Згодна з дакументам, звесткі аб арганізацыйна-штатнай структуры атрадаў міліцыі асаблівага прызначэння ГУУС Мінгарвыканкама і УУС аблвыканкамаў, а таксама штатная і фактычная колькасць іх супрацоўнікаў адносяцца да інфармацыі абмежаванага распаўсюджвання ў адпаведнасці з ведамаснымі нарматыўнымі прававымі актамі. Адказ на запыт Дзяніс Івашын размясціў у Facebook.
— Фактычна маем дадатковую спецслужбу на ўтрыманні ў падаткаплацельшчыкаў, якім нават не даюць інфармацыю, на што ідуць іх грошы, — адзначыў Дзяніс Івашын.
Паводле дакументаў, апублікаваных Telegram-каналам, які ў кастрычніку 2020 беларускі суд прызнаў экстрэмісцкім, колькасць АМАП у Беларусі не перавышае 1400 супрацоўнікаў. Па дадзеных Hrodna.life, агульная колькасць АМАП у Гродне складае 120 чалавек.
Читайте подробнее: Выбор ОМОНа Гродно: как перестать бегать за медалями и заставить всех тебя ненавидеть
За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…
Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…
На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…
Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…
Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…
Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…