Новости

Шкілет маманта, акварыумы і пасляваенныя інтэр'еры. Паказалі, як будзе выглядаць музей у былым Палацы тэкстыльшчыкаў

Інстытут «Гроднаграмадзянпраект» працягвае распрацоўку праектна-каштарыснай дакументацыі для прыстасавання будынка былога Палаца культуры тэкстыльшчыкаў пад музей. У сетцы з’явіліся рэндэры інтэр'ераў.

Так будзе выглядаць вестыбюль

Канцэпцыю будучай экспазіцыі распрацаваў Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей. Яна будзе адлюстроўваць гісторыю Гарадзеншчыны, а таксама прадставіць найбольш каштоўныя прыродазнаўчыя калекцыі музея, паведамлялі раней ва ўпраўленні культуры. Выбар тэматыкі будучага музея тлумачаць тым, што гістарычная і прыродазнаўчая экспазіцыі музея ў Старым замку былі найбольш запатрабаванымі ў наведвальнікаў.

Распрацоўкай мастацкага праекта будучай экспазіцыі займаўся Беларускі саюз мастакоў. У музеі плануюць арганізаваць інтэрактыўную прастору, арыентаваную на наведвальнікаў рознага ўзросту. Канцэпцыя будзе спалучаць ансамблевыя комплексы, інтэрактыўныя зоны з выкарыстаннем сэнсарных экранаў і іншых аўдыёвізуальных сродкаў.

Універсальная выставачная зала

Раней гродзенскія мастакі, мастацтвазнаўцы і экскурсаводы заяўлялі аб неабходнасці арганізаваць у будынку былога Палаца культуры тэкстыльшчыкаў мастацкі музей. Адміністрацыя горада не падтрымала гэтую ініцыятыву. Мастацкую экспазіцыю арганізуюць у правым крыле Новага замка. Раней там знаходзілася Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Карскага. З такім рашэннем пагадзіліся большасць членаў абласнога філіяла Беларускага саюза мастакоў 15 лістапада 2019 года.

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Высокая небяспека для грамадства». У Іўі за падпіскі аштрафавалі пастыра

За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…

18 мая 2024

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу «тэрарыстаў». Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024