Новости

20 000 беларусаў просяць спыніць пераслед за бчб і прызнаць яго гісторыка-культурнай спадчынай

Беларусы стварылі петыцыю, у якой просяць спыніць пераслед за выкарыстанне бел-чырвона-белай сімволікі і прызнаць бчб-сцяг гісторыка-культурнай спадчынай. На абед 30 студзеня яе падпісалі больш за 20 000 чалавек. Пэтыцыю накіруюць у Міністэрства культуры і Генеральную пракуратуру.

Раней больш за сотню беларусаў звярнуліся ў Генеральную пракуратуру з просьбай забараніць бел-чырвона-белую сімволіку. На гэтай падставе Генпракуратура рыхтуе дакументы для абвяшчэння сцяга і іншай сімволікі ў бела-чырвоных колерах экстрэмісцкай.

 — У Кодэксе РБ «Аб культуры» (п. 2. арт.69), змест геральдычных аб’ектаў адносяцца да нематэрыяльнай культурнай каштоўнасцям. Бел-чырвона-белы сцяг, які быў дзяржаўным сцягам Беларусі з 1991 па 1995 год, з’яўляецца прыкладам нематэрыяльнай культурнай каштоўнасці. Мы лічым, што забарона на выкарыстанне бел-чырвона-белай сімволікі не абгрунтаваная нічым, акрамя палітычнага ціску на грамадзян, нязгодных з дзеяннямі дзеючых уладаў, — напісалі стваральнікі.

Як у Гродне пераследавалі за бчб?

  • Гродзенцы паведамлялі аб кропкавых затрыманнях 20 снежня 2020 года, звязаных, верагодна, з бел-чырвона-белымі элементамі ў вопратцы.
  • «БЧБ-нявеста» Іна Зайцава паехала ў Гродна 31 кастрычніка 2020 года падтрымаць рабочых ААТ «Гродна Азот» разам з сяброўкай і бацькам. Дзяўчыну жорстка дасталі з машыны, калі яна збіралася вяртацца ў Мінск.
  • У Гродне затрымлівалі пілота квадракоптара, які ўздымаў бчб-сцяг, і кіроўцаў аўтамабіляў, якія ездзілі з бчб.

Як гродзенцы выходзяць са становішча?

Пенсіянерка Алена з Гродна зрабіла на куртцы нашыўку з партрэтам Лукашэнкі на фоне нацыянальнай сімволікі.

«Я ненавіджу хлусню. Лукашэнка заяўляў, што няма яго фатаграфій з гэтым сцягам. Пасля яго інтэрв'ю ў інтэрнэце сталі актыўна выкладваць яго здымкі з нацыянальнай сімволікай. Мне адзін спадабаўся і я вырашыла зрабіць з яго тканкавую нашыўку на куртку».

«Я ненавижу вранье». Гродненка напомнила Лукашенко, под каким флагом он принимал присягу

Падзяліцца

Апошнія запісы

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу"тэрарыстаў". Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024