Новости

Лукашэнка: скаргі на дзеянні сілавікоў падчас пратэстаў разгледзяць да лета

Скаргі на перавышэнні паўнамоцтваў сілавікамі падчас пратэстаў аб’ядналі і трымаюць пад кантролем пэўных груп следчых, распавёў Аляксандр Лукашэнка 29 студзеня на сустрэчы са студэнтамі БДУ. Некалькі сотняў скаргаў плануюць разгледзець да лета.

 — Гэта вось спецыяльна ўкінулі іх, каб адсекчы праваахоўнікаў ад канкрэтнай працы. А ў нас жа ў 2,5 разы за год павялічылася колькасць кіберзлачынстваў. У нас крадзяжы, так ёсць і забойствы, і згвалтаванне, і іншае. Там трэба таксама гэтых падонкаў шукаць.

 — Калі шчыра, я там не ведаю дэталёва гадзіны і дні, калі гэта будзе завершана. Але я думаю, што да лета мы разбярэмся з усімі гэтымі скаргамі, — сказаў Лукашэнка. — Мне здаецца, генпракурор дакладваў. Палову, па-мойму, яны ўжо разабралі.

Таксама Лукашэнка заявіў, што арганізатараў пратэстаў выявілі.

Да гэтага беларусам адмаўлялі ва ўзбуджэнні крымінальных спраў за збіццё і неправамерныя дзеянні міліцыі пасля выбараў 9 жніўня. Апавяшчэння аб адмове пачалі прыходзіць у лістападзе.

Поўнай статыстыкі па адказах ад Следчага камітэта на заявы беларусаў ва ўзбуджэнні крымінальных спраў у праваабаронцаў няма: не ўсе, хто пісаў заявы, звярталіся да іх па дапамогу. Са жніўня да лістапада 2020 года грамадская прыёмная пазбаўленага рэгістрацыі ў Беларусі праваабарончага цэнтра «Вясна» ў Мінску прыняла больш за 8000 зваротаў.

Гродненцам отказывают в возбуждении уголовных дел против силовиков. Почему все равно важно жаловаться на пытки

Падзяліцца
Меткі: закон

Апошнія запісы

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу «тэрарыстаў». Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024