Кіраўнік прэс-службы УУС Гродзенскага аблвыканкама Яўген Дудко не стаў адказваць на нязручныя пытанні, звязаныя з палітыкай, у эфіры радыё S13.live. Затое распавёў пра працу «народнай» міліцыі і сваю дзейнасць там. Рэпарцёр Hrodna.life паслухаў эфір і запісаў самыя цікавыя цытаты міліцыянта.
У Instagram-акаўнце радыёвядучага Дзмітрыя Чэкана гродзенцы да пачатку эфіру задалі прадстаўніку УУС больш за сотню пытанняў. Многія паўтараліся. Госць загадзя папярэдзіў, што не будзе адказваць на тыя, што звязаны з палітыкай. На многія іншыя не самыя зручныя пытанні Яўген Дудко адказваў проста: «Давай далей».
Больш за ўсё лайкаў сабралі пытанні:
У ходзе эфіру, які заняў больш за гадзіну, Яўген Дудко па сутнасці адказаў прыблізна на 20 пытанняў.
«Трэба было знаходзіць агульную мову з нашымі грамадзянамі. Браў удар на сябе і не шкадую. Перад грамадзянамі не сорамна. Сваю краіну не прадам і не з’еду».
«Ніякага дачынення да іх не маю. „Зліваць“ чыесьці дадзеныя — гэта няправільна. Куды звярнуцца са скаргай [на публікацыю персанальных дадзеных — рэд]? У міліцыю па месцы жыхарства».
«З 9 жніўня не заўсёды разумеў, што адбываецца ў нас. Я знаходзіўся з першых хвілін там, усярэдзіне. Я ўсё бачыў. Сумленна. Супрацоўнікі выконвалі свае абавязкі. У кожнага ёсць сваё меркаванне. Дзесьці міліцыя прасіла прабачэння».
17 жніўня кіраўнік упраўлення ўнутраных спраў Гродзенскага аблвыканкама Вадзім Сіняўскі папрасіў прабачэння перад жыхарамі і працоўнымі калектывамі горада за выкарыстанне сілы ў дачыненні да ўдзельнікаў акцый пратэстаў. Пасля выбараў прэзідэнта Беларусі 2020 гады мінула больш за шэсць месяцаў, за гэты перыяд ні адзін супрацоўнік міліцыі не быў прыцягнуты да адказнасці за перавышэнне паўнамоцтваў.
«Такую накідку [сінюю камізэльку „Прэса“ — рэд.] мог накінуць любы чалавек».
«Яны за мяжой знаходзяцца. Седзячы на канапе, частуючыся малінавым варэннем, злосна націскаюць клавішы і размяшчаюць дэструктыўную інфармацыю».
«Няхай людзі забаўляюцца і называюць маё прозвішча. Не пытанне. Я хачу рэальна, каб было спакойна».
«Супрацоўнікі міліцыі выконваюць свае абавязкі як у форме, так і ў цывільным».
«У партфелях знаходзілі шмат чаго цікавага».
«Ніколі пратэстныя акцыі мірна не праходзілі».
«Апошнія падзеі паказалі, што ў некаторых людзей беларускі менталітэт знік».
«Ёсць рызыка. Нічога добрага няма, калі людзі збіраюцца. Ты сам ведаеш, пад якім соўсам робіцца ўсё гэта».
«19 чалавек звольніліся па палітычных момантах»
«Станоўча ставяцца. Пры абразах перажываў за маму і тату. Сваякі ганарацца».
«Паехалі далей».
«Кампетэнтныя органы разбяруцца»
«Адміністрацыйны пратакол склалі. Кіраўніка азнаёмяць. Ленінскі РАУС праводзіць праверку. Я ведаю, што канфіскоўвалася аргтэхніка, будзе прызначаная экспертыза».
«Сказаў, што адказваць не буду».
«Праваслаўны, глыбокаверуючы. Даўно спавядаўся».
«Перамены павінны пачынацца ў першую чаргу з самога сябе. Неабходна задумацца, што ты робіш і і для чаго. Перамены ў любым выпадку, у добрым плане, патрэбныя. За разумныя перамены і новаўвядзенні. Гэта прынясе карысць нам усім».
Працаваў начальнікам аддзялення агітацыі і прапаганды ДАІ Гродна, у 2014 годзе перайшоў у аддзяленне інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Гродзенскага аблвыканкама. Гродзенцам Дудко знаёмы па відэасправаздачах міліцыі. Таксама ён знаёмы футбалістам: акрамя кіраўніцтва прэс-службай УУС Гродна ён вядзе вядзе групу клуба «УУС-Дынама» ў «Укантакце».
Чалавека, падобнага да Дудко, заўважалі на шматлікіх акцыях пратэсту ў цывільным адзенні. Яўген быў і пры ператрусе ў рэдакцыі Hrodna.life 29 студзеня 2020 года. Здымаў працу міліцыі на відэа, нягледзячы на тое, што там быў яго падначалены Яраслаў Васілеўскі, які таксама здымаў усё на відэа.
А яшчэ Дудко часта звязваюць з ананімным телеграм-каналам «Гродзенскія слівы», які распаўсюджвае асабістую інфармацыю грамадскіх і палітычных актывістаў, здагадкі і фэйкі пра іх, імкнучыся іх зганьбаваць.
У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…
Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…
На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…
У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…
У мікрараёне “Зарыца-1” плануюць пабудаваць блакаваныя жылыя дамы. Участак выставілі на аўкцыён, паведаміў Гродзенскі цэнтр…
Супрацоўнік "Радыёхвалі" ў Гродне Аляксандр Каяла паскардзіўся ў КДБ на тое, што не змог пакінуць…