Новости

У Гародні зноў снег: гараджане штурхаюць таксі, цягнуць фуру, чакаюць камунальнікаў

У Гродне зноў снег, на дарогах — зноў аварыі. У розных частках горада — заторы, вялікагрузны транспарт буксуе, а дарога на працу ў гродзенцаў займае ў некалькі разоў больш часу, чым звычайна.

У цэнтры амаль няма машын, вуліца Леніна пустая, перадае карэспандэнт Hrodna.life. Чытач Hrodna.life Зміцер выехаў на сваім аўто з мікрараёна Вішнявец каля дзевяці раніцы і дабіраўся да Дзевятjўкі больш за гадзіну праз снег на дарогах. Іншы чытач дзеліцца, што дарога ад вуліцы Паўднёвая да праспекта Касманаўтаў заняла ў яго 90 хвілін. Дарога на гарадскім аўтобусе з Вішняўца да Універсітэцкай клінікі на бульвары Ленінскага камсамола заняла 1 гадзіну 20 хвілін.

Гродзенцы абураюцца, што камунальныя службы не выконваюць сваю працу, і ўзгадваюць ім зразанне стужак і зафарбоўвання бела-чырвона-белай сімволікі. «Машыны буксуюць і слізгаюць, дзе ўся тэхніка, якая павінна чысціць дарогі? Я бачыў два трактары, якія проста едуць некуды праз цэнтр. Дарогі няма, ёсць каляіна», — скардзіліся ў каментарах.

Чытайце таксама: «Нерэальна прыбраць снег на працягу дня-двух, калі ён суткамі падае». На вуліцы Гродна высыпалі каля 500 тон рэагентаў

«Дзякуй нашым камунальным службам за чыстыя дарогі. Як заўсёды, зусім нечакана, у студзені наступіла зіма», — іранізуе чытачка Hrodna.life Святлана. На відэа, якім яна падзялілася, — ранішняе ДТЗ на вуліцы Маставой каля «Прыёрбанка». Рух праз Стары мост у занеманскую частка горада быў паралізаваны.

Так вызвалялі дарогу на Маставой. Відэа: чытачка Hrodna.life

«Дарога на працу заняла ў 2,3 разы больш часу, чым звычайна. Вялікі транспарт не можа падняцца на горкі (як звычайна, праблема на Горкага і не толькі)», — пішуць чытачы.

Чытачка Анастасія падзялілася відэа затору на вуліцы Перамогі каля клуба «База». Там прыйшлося выцягваць фуру.

«Ехала з Фолюша замест 20 хвілін на машыне 1 гадзіну 10. На кальцы быў замес. На мосце ў бок Памежнікаў - аварыя. Людзі выйшлі з аўтобусаў і ішлі праз мост у мяцеліцу пешшу. Потым ДАІ з людзьмі адштурхалі машыну на ўзбочыну, і рух трохі аднавіўся», — распавяла падрабязнасці чытачка.

Аднаму з чытачоў наогул давялося выштурхоўваць таксі, якое ён, па яго словах, выклікаў з трэцяга разу. Таксі ездзяць па падвышаным каэфіцыенце аплаты. Аператар тлумачыць гэта вялікім попытам на паездкі.

Чытайце таксама: Город фиолетовый, Ольшанка — по новогоднему тарифу. Почему таксисты Гродно любят метель, а горожане — такси

Яшчэ раніцай ДАІ Гродна папярэджвала пра ўскладненні сітуацыі на дарогах. Машыны ДАІ працягваюць суправаджаць снегаўборачную тэхніку. Ведамства звярнулася да гараджан з просьбай не пакідаць транспарт на праезнай частцы дарогі і выбіраць бяспечную хуткасць. Пешаходам у такой сітуацыі варта да выхаду на праезную частку пераканацца, што аўтамабілі спыніліся, саступаючы дарогу, альбо пачакаць, пакуль тыя праедуць.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024

У Гродна новы горад-пабрацім. Чым ён вядомы?

Гродна і азербайджанскі горад Габала сталі гарадамі-пабрацімамі. Дамоўленасць пра гэта павінна вывесці супрацоўніцтва на новы…

16 мая 2024

У Гродне ўпершыню пройдзе гарадскі выпускны: калі і дзе?

Гарадскі выпускны ў Гродне ўпершыню пройдзе 14 чэрвеня. Месцам святкавання выбралі Савецкую плошчу. Падчас свята…

16 мая 2024

У Слоніме загарэўся разметачны аўтамабіль дарожнікаў - працоўны загінуў

У Слоніме памёр 26-гадовы працоўны, які пацярпеў пры пажары дарожна-разметачнай машыны. Яго адзенне загарэлася ад…

16 мая 2024

Дыджэй з Гродна выступіць на дабрачынным фэсце ў Варшаве — каб дапамагчы дзецям палітвязняў

Дыджэй з Гродна Schmoltz выступіць на дабрачынным фестывалі Belarus Outside Sound System. Там будуць збіраць…

16 мая 2024

Нерухомасць тыдня: кампактная двухпакаёўка з відэапраектарам ля «Баторыі»

Двухпакаёвая кватэра па вул. Стэфана Баторыя, 10 прадаецца ў Гродне. Фішка кватэры - відэапраектар з…

15 мая 2024