Новости

У Лідзе затрымалі Вольгу Быкоўскую. Яна ехала на суд да журналіста (абноўлена)

Журналістку і сябра грамадскага аб’яднання «Рух «За Свабоду» Вольгу Быкоўскую затрымалі ў Лідзе 1 сакавіка каля 16.20. Яна паехала ў Лідскі раённы суд выступаць у якасці сведкі ў працэсе над журналістам Юрыем Дзяшуком. Пра гэта напісаў на сваёй старонцы ў Facebook намеснік старшыні Беларускай асацыяцыі журналістаў Барыс Гарэцкі.

Абноўлена 1 сакавіка, 19.45


Увечары Вольгу Быкоўскую адпусцілі. Пасля вывучэння журналісцкага пасведчання агенцтва БелаПАН маёр Рабушка, які і затрымліваў Вольгу, прынёс прабачэнні і адпусціў яе. Аднак быў затрыманы Яўген Лукашэвіч, які прыйшоў у суд, паведаміла Вольга ў сваім Facebook.

Журналіста з Бярозаўкі Юрыя Дзяшука выклікалі ў Лідскі раённы суд на 16.00 1 сакавіка. Яго абвінавацілі па ч. 3 арт. 23. 34 КаАП (Парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў, здзейсненае паўторна).

Адміністрацыйную справу завялі пасля вынясення прысуду актывісту з Бярозаўкі Вітольду Ашурку ў Лідскім раённым судзе 18 студзеня. Тады падтрымаць Ашурка сабраліся каля 50 чалавек. Прысуд — пяць гадоў калоніі - сустрэлі крыкамі «Ганьба!» і «Жыве Беларусь!».

Чытайце таксама: Журналиста Юрия Дешука отпустили из изолятора. Он остается подозреваемым

Юрый Дзяшук: «Сітуацыя абсурдная»

— Сітуацыя абсалютна абсурдная. Супрацоўнікі міліцыі палічылі, што агалошванне прысуду па крымінальнай справе Вітольду Ашурку — гэта быў пікет, несанкцыяванае масавае мерапрыемства. Бо там людзі пасля агалошвання прысуду 5 гадоў Вітольду паддаліся на эмоцыі, частка людзей пачала выкрыкваць: «Жыве Беларусь!» «Ганьба!» «Верым! Можам! Пераможам!» Але самае цікавае, што ў гэтым я не ўдзельнічаў, я проста знаходзіўся ў залі суда, — сказаў журналіст «Радыё Рацыя».

Абноўлена. Журналіста Юрыя Дзяшука асудзілі на штраф у 50 базавых велічынь (1450 рублёў). Пастанову аформіў суддзя Лідскага раённага суда Ігар Кашко, паведамляе harodniaspring.org.

Хто яшчэ праходзіць па справе?

Разам з журналістам па гэтай справе праходзяць яшчэ каля 10 чалавек, якія прысутнічалі на судзе над Вітольдам Ашуркам, у тым ліку гродзенскі актывіст Ежы Грыгенча. Усім ім пагражае штраф альбо адміністрацыйны арышт.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Завадской, 13.…

17 мая 2024

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024

У Гродна новы горад-пабрацім. Чым ён вядомы?

Гродна і азербайджанскі горад Габала сталі гарадамі-пабрацімамі. Дамоўленасць пра гэта павінна вывесці супрацоўніцтва на новы…

16 мая 2024

У Гродне ўпершыню пройдзе гарадскі выпускны: калі і дзе?

Гарадскі выпускны ў Гродне ўпершыню пройдзе 14 чэрвеня. Месцам святкавання выбралі Савецкую плошчу. Падчас свята…

16 мая 2024

У Слоніме загарэўся разметачны аўтамабіль дарожнікаў - працоўны загінуў

У Слоніме памёр 26-гадовы працоўны, які пацярпеў пры пажары дарожна-разметачнай машыны. Яго адзенне загарэлася ад…

16 мая 2024

Дыджэй з Гродна выступіць на дабрачынным фэсце ў Варшаве — каб дапамагчы дзецям палітвязняў

Дыджэй з Гродна Schmoltz выступіць на дабрачынным фестывалі Belarus Outside Sound System. Там будуць збіраць…

16 мая 2024