Навіны

Збітага АМАПам таксіста абвясцілі ў вышук. Яму пагражае тры гады калоніі

Аляксей Лапа не з’явіўся ў суд 3 сакавіка, калі было запланавана яго апошняе слова. На паведамленні і званкі ён не адказваў, паведаміў суддзя. Адвакату і яго блізкім невядома, дзе ён знаходзіцца, яны сказалі ў судзе.

Суддзя абвясціў Аляксея ў вышук і пастанавіў узяць пад варту з моманту затрымання. Прычына — парушэнне меры стрымання ў выглядзе падпіскі аб нявыездзе і належных паводзінах. Разгляд справы прыпынены.

Аляксей Лапа — 31-гадовы часова беспрацоўны, да затрымання 11 жніўня 2020 года працаваў таксістам. У той дзень яго з сябрамі затрымалі і збілі. Пазней яго і аднаго з прыяцеляў абвінавацілі ў гвалце над амапаўцамі. Разбіральніцтва ішло ў судзе Кастрычніцкага раёна чатыры месяцы.

Пасадзіць або апраўдаць: што раней казалі ў судзе пракурор і адвакат?

22 лютага пракурор Георгій Смольскі запытаў збітаму АМАПам таксісту Аляксею Лапе пакаранне — тры гады пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі агульнага рэжыму, і папрасіў узяць яго пад варту пасля абвяшчэння прысуду.

Адвакат настойваў, што Аляксея Лапу трэба апраўдаць па некалькіх прычынах. Па-першае, з-за парушэння нормаў крымінальна-працэсуальнага закона пры ўзбуджэнні справы. Па-другое, з-за парушэння закона пры вытворчасці папярэдняга следства і недаказанасці ва ўдзеле Аляксея ў здзяйсненні злачынства. Па-трэцяе, з-за адсутнасці прамога намеру ў Лапы, чым характарызуецца арт.364 КК.

Як развівалася справа?

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024