Аляксей Лапа не з’явіўся ў суд 3 сакавіка, калі было запланавана яго апошняе слова. На паведамленні і званкі ён не адказваў, паведаміў суддзя. Адвакату і яго блізкім невядома, дзе ён знаходзіцца, яны сказалі ў судзе.
Суддзя абвясціў Аляксея ў вышук і пастанавіў узяць пад варту з моманту затрымання. Прычына — парушэнне меры стрымання ў выглядзе падпіскі аб нявыездзе і належных паводзінах. Разгляд справы прыпынены.
Аляксей Лапа — 31-гадовы часова беспрацоўны, да затрымання 11 жніўня 2020 года працаваў таксістам. У той дзень яго з сябрамі затрымалі і збілі. Пазней яго і аднаго з прыяцеляў абвінавацілі ў гвалце над амапаўцамі. Разбіральніцтва ішло ў судзе Кастрычніцкага раёна чатыры месяцы.
Пасадзіць або апраўдаць: што раней казалі ў судзе пракурор і адвакат?
22 лютага пракурор Георгій Смольскі запытаў збітаму АМАПам таксісту Аляксею Лапе пакаранне — тры гады пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі агульнага рэжыму, і папрасіў узяць яго пад варту пасля абвяшчэння прысуду.
Адвакат настойваў, што Аляксея Лапу трэба апраўдаць па некалькіх прычынах. Па-першае, з-за парушэння нормаў крымінальна-працэсуальнага закона пры ўзбуджэнні справы. Па-другое, з-за парушэння закона пры вытворчасці папярэдняга следства і недаказанасці ва ўдзеле Аляксея ў здзяйсненні злачынства. Па-трэцяе, з-за адсутнасці прамога намеру ў Лапы, чым характарызуецца арт.364 КК.
Як развівалася справа?
- Во время протестов ОМОНовец напал на таксиста в Гродно и пострадал. Избитого гродненца могут посадить
- В Гродно начали судить таксиста, которого избил ОМОН. Пострадавших двое, у одного — несколько синяков
- «Удар дубинкой — требование остановки». Потерпевшие и свидетели из ОМОН выступили по делу избитого таксиста
- На свидетеля по делу избитого ОМОНом таксиста в Гродно завели «уголовку»
- Избитому ОМОНом гродненскому таксисту запросили наказание в суде (обновлено)