Навіны

Ігару Банцэру вынеслі прысуд: паўтара года «хіміі»

Суддзя Наталля Козел 19 сакавіка прызнала Ігара Банцэра вінаватым у хуліганстве і прысудзіла яго да 1,5 гадоў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. Яго вызвалілі з-пад варты пад падпіску аб нявыездзе ў зале суда.

Пяць месяцаў Ігар знаходзіўся пад вартай. Адзін дзень знаходжання пад вартай роўны двум днях абмежавання волі. Гэта значыць, Ігару засталося адбыць восем месяцаў пакарання.

Ігар выйшаў з залы з кнігай і ружовым пончыкам на палачцы і сказаў, што «ружовыя перформансы» працягваюцца. Ён быў у чорнай вопратцы і тапках з надпісам супраць нацызму.

Игорь Банцер в суде Ленинского района Гродно 19 марта. Фото: Елена Ковальчук
Игорь Банцер в суде Ленинского района Гродно 19 марта. Фото: Елена Ковальчук
Игорь Банцер в суде Ленинского района Гродно 19 марта. Фото: Елена Ковальчук

Ігар падзякаваў усім за салідарнасць. Ён заклікаў пісаць лісты «палітычным» і не забываць укладваць туды канверты. Мама Ігара сказала, што захапляецца ім за тое, што ён прасіў кнігі ў лістах, адмыў некалькі камер, і папрасіла яго паехаць у бальніцу, дзе Банцэру дапамогуць выйсці з сухой галадоўкі.

Раней пракурор Віктар Нічыпарук запытаў для Банцэра 1,5 года абмежавання волі з накіраваннем у папраўчыя ўстановы адкрытага тыпу. Меру стрымання пракурор папрасіў змяніць на падпіску аб нявыездзе. З пачатку разгляду справы ў судзе 3 сакавіка Ігар трымаў сухую галадоўку. 15 сакавіка праваабаронцы прызналі Банцэра палітвязнем.

Як атрымалася вытрымаць галадоўку?

Ігар распавёў у судзе, як у яго атрымалася галадаць усухую больш за два тыдні. «Сёння (18 сакавіка — Hrodna.life) чалавек прыходзіць у суседнюю камеру і пачынае гарлапаніць „Банцэр — певень!“ на ўсю турму. < … > Таму што лекары сказалі: 10 дзён толькі можна па сухому галадаць, ён п’е ваду з бачка. А піць ваду з бачка — гэта зашквар, значыць, нізкі статус, значыць, „певень“. Я такі сяджу думаю — чаму гэта адбываецца, чаму цяпер?»

На галадоўцы Ігар пяць разоў мяняў камеры, атрымаў трое сутак карцэра. Па яго словах, гэта зношвае арганізм ва ўмовах галадоўкі.

«Паглядзім, колькі я вытрымаю. Людзі такія: „Ты ўжо павінен здохнуць праз тыдзень, праз два!“. У мяне цяпер другі тыдзень скончылася — мне добра. Для чалавека, у такім стану, як я знаходжуся, я адчуваю сябе выдатна», — сказаў Ігар у судзе.

Пра стан ён распавядаў лекарам, якія да яго прыходзяць два разы — раніцай і ўвечары. Ігару вымяраюць ціск і тэмпературу. Па просьбе Банцэра яму прызначаюць пасцельны рэжым і дазваляюць ляжаць і спаць у дзённы час (у турме ляжаць на ложку днём забаронена — Hrodna.life).

Ігар адзначыў, што ў яго здаровы і загартаваны арганізм, дзякуючы чаму ён вытрымаў галадоўку. У 2007 годзе ён выключыў са свайго жыцця алкаголь і перайшоў на спорт. Да таго ж, ён не раз галадаў да гэтага, калі яго прыгаворвалі да адміністратыўнага арышту «па грамадска-палітычным момантам». Яго апошняя галадоўка была ў жніўні 2020 года ў знак пратэсту, калі яму далі 10 сутак адміністрацыйнага арышту. «Спачатку „зарадзіў“ сухую (галадоўку — Hrodna.life), але потым перадумаў — давайце лепш кампоту пап’ю», — успомніў Банцэр.

Усухую Ігар апошні раз галадаў у 2012 годзе, калі тая ж суддзя — Наталля Козел — асудзіла яго на 10 сутак арышту.

Ігару Банцэру 41 год. Ён — лідар гродзенскага стрыт-панк-гурта Mister X. Жанаты, трое дзяцей. Вегетарыянец, антыфашыст, стрэйтэйджар. Ігара затрымалі 20 кастрычніка 2020 года і абвінавацілі ў хуліганстве за танец у стрынгах перад міліцыянтам 5 верасня. Ігара заключылі пад варту, трымалі ў адзіночнай камеры, адпраўлялі на прымусовую псіхіятрычную экспертызу ў Мінск, змяшчалі ў карцэр.

Чытайце таксама:

Падзяліцца
Меткі: законсуды

Апошнія запісы

Загадчыцу інтэрната ў Гродне аштрафавалі за нямытыя пліты

Загадчыца аднаго з інтэрнатаў у Гродне не ўсачыла за тым, каб паддоны электраплітаў на кухні…

7 мая 2024

Колькасць пасажыраў зменшылася на 99%, страты больш за 8,5 млн. Што зараз з гродзенскім аэрапортам у Абухаве?

За чатыры гады колькасць пасажыраў гродзенскага аэрапорта знізілася за 99% – з 10 000 да…

7 мая 2024

Магічны відэарэгістратар. Збітаму ДАІшнікамі рабочаму не паверыў мясцовы суд — але ў яго ёсць шанец іх пакараць

Рабочага Белспажыўтаварыства збілі двое ДАІшнікаў - у іх аўтамабілі і кабінеце РАУС. Пра гэта ён…

7 мая 2024

«Вольнае валоданне літоўскай, англійскай, польскай, нямецкай». ТОП-5 самых аплочваемых вакансій Гродзенскай вобласці

У пяцёрцы самых прыбытковых вакансій – дырэктар, кіраўнікі зменаў і аддзелаў, а таксама маркетолаг. Hrodna.life…

7 мая 2024

На «Гродна Азот» забароняць карыстацца смартфонамі і выходзіць у інтэрнэт

На «Гродна Азот» і прадпрыемствах, у якіх ён выступае заснавальнікам, супрацоўнікам забароняць карыстацца смартфонамі і…

6 мая 2024

Вайскоўцы кампенсавалі шкоду пацярпеламу гродзенцу — а цяпер забіраюць грошы ў вінаватых

Двух адказчыкаў прызналі вінаватымі ў нядбалым стаўленні да службы, якое прывяло да цяжкіх цялесных пашкоджанняў…

6 мая 2024