Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

Пракуратура распачала праверку выставы Алеся Пушкіна ў “Цэнтры гарадскога жыцця” - Hrodna.life - навіны Гродна

Пракуратура праводзіць праверку выставы мастакага Алеся Пушкіна, якая адкрылася 19 сакавіка ў «Цэнтры гарадскога жыцця», па адрасе Кірава, 3, паведамляе «СБ. Беларусь сегодня».

Праверка звязана з размяшчэннем партрэта дзеяча беларускага нацыянальна-вызваленчага пасляваненнага супраціву Яўгена Жыхара. «Па выніках разглядаемага факта будзе дадзена прынцыповая ацэнка: пры наяўнасці прадугледжаных законам падставаў - ажно да ўзбуджэння крымінальнай справы», — заявіў старшы памочнік пракурора Гродзенскай вобласці Максім Кірыла.

Напярэдадні, 23 сакавіка, гледачы прамога эфіра са старшынём аблвыканкама Ўладзімірам Каранікам задалі пытанне пра выставу ў «Цэнтры гарадскога жыцця». Прыкладна ў гэты ж час у памяшканне «Цэнтра» спрабаваў патрапіць АМАП.

«А что скажет наш уважаемый губернатор на то, что в городе с ведома местной власти продолжает работать рассадник бчб-заразы — так называемый «Центр городской жизни»?

Між іншым, фота таго самага Яўгена Жыхара размешчана ў экспазіцыі Дзяржаўнага пастаўскага краязнаўчага музея.

Пракуратура распачала праверку выставы Алеся Пушкіна ў “Цэнтры гарадскога жыцця”
Партрэт Яўгена Жыхара аўтарства Алеся Пушкіна і здымкі яго паплечнікаў у экспазіцыі Пастаўскага краязнаўчага музея. Пра гэта згадвае краязнаўца Аляксей Ластоўскі ў допісе на асабістай старонцы ў Facebook. Фота: Аляксей Ластоўскі