Навіны

Гродзенка атрымала штраф за штору ў акне дома — яна была падобная на БЧБ-сцяг

Вікторыя з Гродна заплаціць штраф у 10 базавых велічыняў (290 рублёў) за тое, што павесіла дома шэрую штору з чырвонай паласой пасярэдзіне. Такое рашэнне 31 сакавіка вынесла суддзя Алена Тоўсцік-Самойла ў судзе Кастрычніцкага раёна Гродна. Міліцыя палічыла, што штора падобная на БЧБ-сцяг, а значыць гэта — адзіночнае пікетаванне. Вікторыю асудзілі паводле арт. 23. 34 КаАП (у рэдакцыі 2003 года).

Сама Вікторыя не змагла прыйсці ў суд. Аб рашэнні суддзі ёй паведаміў сакратар. Пастанова дзяўчыне прыйдзе па пошце.

Разгляд у судзе ішоў тыдзень. Вікторыя спрабавала даказаць, што штора не новая, яе колер — шэры, на сцяг яна не падобная памерамі. Раней Hrodna.life падрабязна распавёў гісторыю гродзенкі. Вікторыя адна выхоўвае дваіх дзяцей, адзін з якіх — з ДЦП. Дзяўчына перажывае, што калі не зможа своечасова заплаціць штраф, то яе рахункі заблакуюць, і сям’я застанецца без грошай.

Чытайце таксама:

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024