Журналісту і сябру Саюза палякаў Анджэю Пачобуту 1 красавіка выставілі абвінавачанне. Гэта ч.3, арт.130 Крымінальнага Кодэкса (КК) «Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці ці розніцы, рэабілітацыя нацызма». Журналісту паграджае ад 5 да 12 гадоў зняволення.

25 сакавіка сілавікі правялі ў Анджэя Пачобута ператрус. У яго вынялі тэхніку і дакументы. Пачобута даставілі ў СІЗА № 1 г. Мінска. 31 сакавіка праваабарончы цэнтр «Вясна» прызнаў Анджэя Пачобута палітвязнем.