Віталь Рудзінскас, намеснік гендырэктара ААТ «Гродна Азот» і дырэктар філіяла «Завод Хімвалакно», не працуе на сваёй пасадзе з 4 красавіка. Інфармацыю пацвердзілі на прадпрыемстве «Вячэрняму Гродна». Абавязкі дырэктара завода выконвае галоўны інжынер.

Віталь Рудзінскас адмовіўся пракаментаваць Hrodna.life абставіны свайго сыходу. На сайце прадпрыемства інфармацыю пакуль не абнавілі.

Чуткі аб сыходзе Рудзінскаса хадзілі яшчэ ў лютым. На думку работнікаў, гэта магло быць звязана з тым, што на «Хімвалакно» ў жніўні работнікі вялі перамовы з уладамі, патрабавалі вывесіць выніковыя пратаколы выбараў і вызваліць усіх зняволеных. У студзені 2021 года на «Гродна Азот», дзе была падобная сітуацыя, прызначылі новага кіраўніка — Ігара Ляшэнка замест Ігара Бобыра.

Віталю Рудзінскасу 50 гадоў. Ён нарадзіўся ў 1970-м годзе у Гродне, жыў у Чэхаславакіі, бо бацька быў вайскоўцам. Рудзінскас скончыў Саратаўскае вышэйшае ваенна-інжынернае вучылішча хімічнай абароны па спецыяльнасці «Хімія і тэхналогія арганічнага сінтэзу». Працаваў на гродзенскім заводзе «Хімвалакно» аператарам агрэгата фармавання і кіраўніком шэрагу цэхаў. Папрацаваў на некалькіх заводах у Расіі. У 2010 годзе вярнуўся ў Гродна і ўзначаліў упраўленне тэхнічнага развіцця ААТ «Гродна Хімвалакно», у 2015 годзе стаў дырэктарам прадпрыемства.

Чытайце таксама: