Новости

У Карэлічах позва з СК прыйшла 8-гадовай дзяўчынцы

У гарадскім пасёлку Карэлічы Следчы камітэт даслаў позву Пякарскай Ганне Раманаўне. Так завуць дачку Рамана Пякарскага. Ёй 8 гадоў і яна з бацькам зарэгістраваная ў Карэлічах. Раман размясціў фота позвы ў Facebook.

 — Я грамадзянін Беларусі, але з 2007 году жыву за мяжою. Дачка нарадзілася ў 2012 годзе, яна грамадзянка іншай краіны, але ў Беларусі мае пасведчанне на часовае пражыванне. Зарэгістраваная яна там, дзе і я, у Карэлічах, — распавёў Раман Hrodna.life.

Фота позвы 8-гадовай дачкі. Фота: Facebook героя
Фота позвы 8-гадовай дачкі. Фота: Facebook героя

За каментары ў Telegram Рамана распачалі крымінальную справу, расказаў Hrodna.life Раман. Па якім артыкуле, нікому пакуль не сказалі.

 — Вось усіх, хто зарэгістраваны па гэтай адрэсе, і вызываюць на допыт. Павестку прыслалі і майму бацьку, інваліду першай групы. Мая мама ўчора (14 апреля — Hrodna.life) хадзіла да іх у СК. Пыталіся пра мяне і сказалі, што прыйдуць з ператрусам. Хоць я ў РБ і не жыву даўно і ўсе пра гэта ведаюць.

Дачка Рамана пастаянна жыве ў іншай краіне. У Карэлічах яна была толькі некалькі разоў. Позву 8-гадовай дзяўчынцы Раман ацэньвае як «непрафесійную працу супрацоўнікаў». Скардзіцца на дзеянні супрацоўнікаў у Беларусі ён не бачыць сэнсу.

У прэс-службе СК атрымаць каментар Hrodna.life не ўдалося.

Згодна з арт.27 КК крымінальная адказнасць у Беларусі надыходзіць з 16 гадоў - практычна за ўсе ўчыненыя злачынствы. За некаторыя злачынствы можна прыцягнуць з 14 гадоў - напрыклад, забойства, разбой, хуліганства. У іншых выпадках адказнасць за дзіця будуць несці бацькі.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024