У гарадскім пасёлку Карэлічы ў сярэдзіне красавіка Следчы камітэт даслаў позву 8-гадовай Ганне Пякарскай. 23 красавіка па адрасе рэгістрацыі Ганны прыйшлі сілавікі - пачаўся вобшук. Пра гэта паведаміў бацька дзяўчынкі Раман Пякарскі ў Facebook.
«У гп. Карэлічы, па месцы маёй прапіскі ў РБ і месцы жыхарства маіх бацькоў, у дадзеную хвіліну праходзіць ператрус. Шукаюць мяне і, мабыць, маю дачку, якая ва ўстаноўлены тэрмін не з’явілася на допыт у СК. У мамы з рук забралі тэлефон, паводзяць сябе па хамску і з выклікам, як заўсёды. Больш няма слоў…" — напісаў Раман у Facebook.
У вобшуку ўдзельнічалі трое следчых на чале з Качаном А. М. і двое панятых. «Што менавіта шукалі і хацелі знайсці гэтыя „прадстаўнікі закона“, незразумела, мабыць, яны і самі не ведалі. У выніку канфіскавалі кнопкавы тэлефон маёй мамы», — напісаў пазней Раман.
![У Карэлічах праходзіць вобшук у доме, куды раней даслалі позву 8-гадовай дзяўчынцы](https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/wp-content/uploads/2021/04/obysk-571x800.jpg)
Раман амаль 15 гадоў жыве за мяжой, але зарэгістраваны ў Карэлічах. На яго завялі крымінальную справу і пачалі адпраўляць позвы членам яго сям'і, у тым лікуе — 8-гадовай дачцэ.