Новости

Кіроўцу Ціханоўскага ў Гродне асудзілі на шэсць гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму

Кіроўцу Ціханоўскага Аляксандра Арановіча прысудзілі па некалькіх артыкулах да шасці гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму і пакінулі пад вартай. Менавіта колькі прасіў пракурор. Прысуд вынесла суддзя Алена Пятрова ў судзе Ленінскага раёна 27 красавіка. Апошняе слова Аляксандр сказаў коратка: «Справа падстаўленая. Доказаў ніякіх няма. Абараняцца не далі. Усе зацікаўлены ў тым, каб мяне пасадзіць. Больш няма слоў».

З яго таксама спагналі 278, 73 рублёў у кошт пагашэння працэсуальных выдаткаў. Кепку, якая выкарыстоўвалася як рэчавы доказ «канспірацыі», яму вернуць. Макет тапка знішчаць. Арышт на маёмасць — у тым ліку, мабільны тэлефон, халадзільнік, пральную машыну і тэлевізар — пакінулі. Грошы — $ 11 624 і € 3 725 — вернуць бацькам Арановіча.

Падтрымаць Аляксандра прыйшлі каля 40 чалавек — усе не змясціліся ў залу суда. «Трымайся, Саша!» — казалі яны пасля апошняга слова і паказвалі кулак — жэст, які выкарыстала каманда Ціханоўскага. Таксама ў гэты дзень у холе суда прысутнічалі сілавікі ў цывільным. Канваіры забаранілі фатаграфаваць Арановіча і папрасілі выдаліць зробленыя здымкі.

Прысуд павінны былі абвясціць у 12.30, але перанеслі на 14.30. У зале суда ўжо знаходзіўся супрацоўнік міліцыі ў цывільным, які вёў відэаздымку. Прысутных на пасяджэнні здымалі і на вуліцы.

Пасля вынясення прысуду Аляксандр быў у апатыі і заявіў, што «ўсё даўно было зразумела».

Аляксандру Арановічу 38 гадоў. Ён удзельнік каманды YouTube-канала «Страна для жизни», заснаванага Сяргеем Ціханоўскім. Аляксандр Арановіч разам з камандай «Страны для жизни» ездзіў па рэгіёнах Беларусі на брэндаваным аўтадоме, паведамляе prisoners.spring96.org. Затрыманы 29 траўня, з 1 чэрвеня 2020 года знаходзіцца пад вартай. Халасты, мае двух дзяцей 6 і 14 гадоў.

Аляксандра пачалі судзіць 26 лютага ў судзе Ленінскага раёна Гродна. Яго абвінавацілі ў арганізацыі дзеянняў, якія груба парушылі грамадскі парадак у Гродне 29 траўня, паводле ч. 1 арт. 342 КК і паводле ч. 2 арт. 13 арт. 293 КК (падрыхтоўка да ўдзелу ў масавых беспарадкаў) за захоўванне на гарышчы дома ў сваіх бацькоў у Старых Дарогах старой дымавой шашкі.

На «незаконным грамадска-масавым мерапрыемстве пад выглядам пікетавання» ў Гродне 29 траўня Арановіч «у мэтах канспірацыі і ўтойвання слядоў злачынства» спецыяльна апрануўся ў вопратку, падобную да вопраткі Ціханоўскага. Гэтым ён ажыццяўляў прыкрыццё, абарону і ахову Ціханоўскаму. На думку дзяржабвінавачання, гэтым ён парушыў арт.342 КК. Таксама Аляксандр купіў дымавую шашку, якую «канспіратыўна захоўваў» па месцы жыхарства ў Старых Дарогах, лічыць абвінавачванне.

Чытайце таксама:

Падзяліцца

Апошнія запісы

Загадчыцу інтэрната ў Гродне аштрафавалі за нямытыя пліты

Загадчыца аднаго з інтэрнатаў у Гродне не ўсачыла за тым, каб паддоны электраплітаў на кухні…

7 мая 2024

Колькасць пасажыраў зменшылася на 99%, страты больш за 8,5 млн. Што зараз з гродзенскім аэрапортам у Абухаве?

За чатыры гады колькасць пасажыраў гродзенскага аэрапорта знізілася за 99% – з 10 000 да…

7 мая 2024

Магічны відэарэгістратар. Збітаму ДАІшнікамі рабочаму не паверыў мясцовы суд — але ў яго ёсць шанец іх пакараць

Рабочага Белспажыўтаварыства збілі двое ДАІшнікаў - у іх аўтамабілі і кабінеце РАУС. Пра гэта ён…

7 мая 2024

«Вольнае валоданне літоўскай, англійскай, польскай, нямецкай». ТОП-5 самых аплочваемых вакансій Гродзенскай вобласці

У пяцёрцы самых прыбытковых вакансій – дырэктар, кіраўнікі зменаў і аддзелаў, а таксама маркетолаг. Hrodna.life…

7 мая 2024

На «Гродна Азот» забароняць карыстацца смартфонамі і выходзіць у інтэрнэт

На «Гродна Азот» і прадпрыемствах, у якіх ён выступае заснавальнікам, супрацоўнікам забароняць карыстацца смартфонамі і…

6 мая 2024

Вайскоўцы кампенсавалі шкоду пацярпеламу гродзенцу — а цяпер забіраюць грошы ў вінаватых

Двух адказчыкаў прызналі вінаватымі ў нядбалым стаўленні да службы, якое прывяло да цяжкіх цялесных пашкоджанняў…

6 мая 2024