Не толькі распаўсюд ці захоўванне матэрыялаў, але і падпіска на Telegram-каналы і чаты, прызнаныя экстрэмісцкімі, могуць стаць прычынай адміністрацыйнай адказнасці, напісалі ў тэлеграм-канале ГУБОП 30 красавіка.

У тэлеграм-канале, які належыць Галоўнаму ўпраўленню па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй (ГУБАЗіК), 30 красавіка з’явіўся спіс экстрэмісцкіх тэлеграм-каналаў і чатаў Беларусі. Ніжэй — паведамленне: «Захоўванне экстрэмісцкіх матэрыялаў, а раўно ПАДПІСКА на Telegram-каналы і чаты, цягне за сабой адміністрацыйную адказнасць!». Але што пра гэта кажа закон?

ГУБАЗіК: За падпіску на экстрэмісцкія Telegram-каналы і чаты можна будзе прыцягнуць да адказнасці
Telegram-канал ГУБОП

Згодна з арт. 19.11 КаАП, адміністрацыйнае пакаранне будзе ў тым выпадку, калі чалавек займаецца вытворчасцю, захоўваннем і распаўсюджваннем матэрыялаў праз сацыяльныя сеткі і мэсанджары.

«Адпаведна, за падпіску на экстрэмісцкія тэлеграм-каналы можна пакараць, толькі калі будзе даказана, што асоба перадала іншаму прадукцыю, якую публікуюць гэтыя каналы, альбо мела намер яе каму-небудзь перадаць» — патлумачыў адвакат Антон Гашынскі выданню «Наша Н**а»