Новости

Ля будынку ДАІ ў Гродне хочуць пабудаваць пад’ёмную платформу. Але на дзяржзакупку ніхто не заяўляецца

У канцы красавіка УУС Гродзенскага аблвыканкама пачало шукаць фірму, якая ўсталюе пад’ёмную платформу для фізічна аслабленых асоб ля ўваходу ў будынак ДАІ на вул. Белуша, 49. Адпаведная інфармацыя з’явілася на сайце дзяржзакупак. Закупка не адбылася — ніхто не заявіўся. Яе правядуць яшчэ раз пасля «зменаў у дакументацыі».

Ва УУС шукалі фірму, якая мадэрнізуе ўваходную групу будынка ДАІ «пад ключ». Кошт работ ацанілі ў 76 894 рублёў. Іх УУС планавала ўзяць з уласных сродкаў.

Праз тыдзень аказалася, што на закупку не паступіла ніводнай прапановы. Прызналі, што працэдура не адбылася.

Закупку правядуць яшчэ раз, паведамілі Hrodna.life ва УУС Гродзенскага аблвыканкама. Прычына адсутнасці прапаноў — заяўленая цана, лічаць у ведамстве. Тым не менш, падымаць яе не будуць, але ўнясуць змены ў дакументацыю. Што гэта значыць, Hrodna.life не растлумачылі.

Новыя будаўнічыя нормы

Усе будынкі з прасторамі для наведвальнікаў павінны мець не менш за адзін уваход, прызначаны для фізічна аслабленых асоб, згодна з Будаўнічымі нормамі і правіламі ў Беларусі. Гэтыя ўваходы павінны быць абсталяваны, акрамя лесвіц, пандусам або іншай прыладай, які дае магчымасць інваліду-вазочніку падняцца на ўзровень уваходу ў будынак. Напрыклад — пад’ёмнай пляцоўкай.

Новыя будаўнічыя нормы ў стварэнні інфраструктуры для фізічна аслабленых людзей пачалі дзейнічаць з мая 2021 года. Зараз ужо на стадыі праектавання жылых дамоў і грамадскіх будынкаў, а таксама пры іх рамонце і мадэрнізацыі, павінны прадугледжвацца элементы безбар’ернага інфраструктуры.

Да фізічна аслабленых асобаў адносяцца састарэлыя, асобы з пашкоджаннем апорна-рухальнага апарата, цяжарныя, дзеці дашкольнага ўзросту, дарослыя з дзецьмі на руках або ў калясках, хворыя-хронікі і траўміраваныя.

Актывістка: «Пандус быў бы рэнтабельней і танней»

Праблема платформаў у тым, што яны часта ламаюцца, распавяла Hrodna.life актывістка і каардынатар праекта «Антыбар'ер» Ганна Яшына, якая выкарыстоўвае інвалідны вазок. Пад’ёмная платформа ў Гродне ёсць у Гродзенскай абласной філармоніі. Тэарэтычна, на такой платформе маглі б падымацца не толькі «вазочнікі», але і, напрыклад, мамы з дзіцячымі каляскамі.

 — Але ў нашай краіне ўсе не запарваюцца, таму што яна павольна падымае і г. д. Звычайна яе ўсталёўваюць там, дзе немагчыма ўсталяваць пандус. Тут, мяркуючы па фота, пандус бы стаў. Не ведаю, чаму такое рашэнне. Дзіўнае яно. Пандус быў бы рэнтабельней і танней, — лічыць Ганна.

Чытайце таксама:

Падзяліцца

Апошнія запісы

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу"тэрарыстаў". Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024