Новости

Капалі траншэю — знайшлі пограб з закаткамі. Што яшчэ хаваецца пад вуліцай Будзённага ў Гродне

Траншэю пад газаправод капалі будаўнікі на вуліцы Будзённага 19 траўня. Нечакана адна з сцен траншэі адкрыла стары пограб арачнай канструкцыі. На ўбудаваных у сцяну паліцах стаялі слоікі з хатнімі нарыхтоўкамі. Фатаграфія склепа з банкамі з мінулага стагоддзя выклікала актыўнае абмеркаванне ў сеціве. Карэспандэнтка Hrodna.life высветліла, адкуль маглі ўзяцца знаходкі і якія яшчэ таямніцы хаваюцца пад вуліцай Будзённага.

Ісціна была недзе побач, але яе закапалі

На месцы земляных работ будаўнікі распавялі, што 19 траўня каля 12 гадзіны тут капалі траншэю пад газаправод да аднаго з размешчаных побач прыватных дамоў. Знойдзеным пограбам і слоікамі ніхто не зацікавіўся — не запытваліся і глядзець не прыязджалі. Па іх словах, у траншэю паклалі трубу і закапалі ўсё, як было.

У сацсетках пракаментавалі, што калі б там былі бутэлькі з віном, «кошту б ім не было». Таксама гродзенцы ўспаміналі, што яшчэ ў 80−90-х на гэтым месцы стаялі аднапавярховыя жылыя дамы, якія потым знеслі пры пашырэнні вуліцы. Непадалёк размяшчалася «сцяна Цоя» з графіці ў памяць пра загінулага спевака.

«Такіх падзямелляў тут яшчэ шмат»

Гісторыю вуліцы і магчымага паходжання банак у склепе пракаментаваў для Hrodna.life краязнаўца Яўген Аснарэўскі:

Склеп на фота, відавочна, належаў не вельмі вялікаму жылому дому, верагодна пабудаванаму ў першай палове XX стагоддзя.

Падобныя падвалы ўжо знаходзілі на гэтай вуліцы падчас земляных прац. Можна ўпэўнена сцвярджаць, што такіх старадаўніх сутарэнняў яшчэ вельмі шмат тоіцца пад гарадзенскай зямлёй.

Што тычыцца слоікаў, то падобна, яны прызначаны для звычайных кансерваваных нарыхтовак на зіму. Гэта, вядома ж, не старажытныя артэфакты, а маёмасць апошніх жыхароў, якія не сталі забіраць банкі перад зносам дома".

Хроніка вуліцы Новай

Сучасная вуліца Будзённага злучае чыгуначны вакзал з аўтавакзалам. Яе працягласць каля двух кіламетраў - ад вуліцы Свярдлова да прывакзальнай плошчы і развязкі ў раёне Азёрскай шашы.

Пасля рэканструкцыі 2013 года вуліца Будзённага стала чатырохпалоснай. Тут з’явіліся аўтамабільныя стаянкі

На вуліцы Будзённага размяшчаліся:

  • фабрыка па вытворчасці алоўкаў. Меркаваны час з’яўлення будынка — 1876 год. Пабудову знеслі.
  • першая цеплаэлектрастанцыя Гродна. Год пабудовы — 1912. Знеслі ў 2009 годзе.
  • фабрыка-друкарня Лапіных. Год пабудовы 1914. Будынак захаваны (Будзённага, 56).

«Вуліца Будзённага адзначана ўжо на плане горада 1866 года, — кажа пра гісторыю гэтага месца Яўген Аснарэўскі. — Яе развіццё звязана з пракладкай чыгункі Пецярбург — Варшава і будаўніцтвам першага на тэрыторыі сучаснай Беларусі чыгуначнага вакзалу. Першапачаткова вулiца называлася Новая. У другой палове XIX — пачатку XX стагоддзя вуліцу забудоўвалі досыць дыхтоўнымі каменнымі дамамі. Менавіта па цотным баку вуліцы былі размешчаны найбольш буйныя будынкi».

Пазней сучасная вуліца Будзённага называлася Новадзельнай, Новашашовай, Аляксандраўскай, Ягелонскай. Імя Будзённага ёй далі ў 1940 годзе.

Чытайце таксама:

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Высокая небяспека для грамадства». У Іўі за падпіскі аштрафавалі пастыра

За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…

18 мая 2024

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу «тэрарыстаў». Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024