Навіны

Анджаліна Джалі занепакоена лёсам дзіцячага хоспіса ў Гродне

Святлана Алексіевіч і Анджаліна Джалі абмеркавалі сітуацыю ў Беларусі, у тым ліку ціск на Гродзенскі дзіцячы хоспіс. Размова доўжылася блізу дзвюх гадзін.

Сустрэчу беларускай нобелеўскай лаўрэаткі і амерыканскай акторкі зладзілі Беларускі фонд культурнай салідарнасці і Amnesty International. Анджаліна Джалі - амбасадарка добрай волі ААН. Яна сказала, што надзвычай уражаная кнігай «У вайны не жаночы твар». Таксама яна выказала занепакоенасць ціскам на дзіцячы хоспіс у Гродне, за сітуацыяй вакол якога пільна сочыць, паведамляе фонд.

Анджаліна і Святлана таксама размаўлялі пра палітвязняў і спосабы іх падтрымкі.

Якія праблемы ў дзіцячага хоспіса?

Гродзенскі дзіцячы хоспіс сутыкнуўся з ціскам з боку дзяржавы. На кіраўнічку хоспіса, Вольгу Вялічку, завялі крымінальную справу. Прычына — нібыта злоўжыванне спонсарскай дапамогай. Вольга з сям’ёй з’ехала за мяжу.

У снежні ў Эканамічным судзе скасавалі дамову арэнды паміж хоспісам і Камбінатам школьнага харчавання. Гэтак хоспіс страціў адно з памяшканняў. У сакавіку 2021 года стала вядома, што Гродзенская пракуратура падала на хоспіс у суд па просьбе дзіцячай паліклінікі № 2, дзе хоспіс таксама арандаваў памяшканне. Тое памяшканне ў хоспіса ў выніку забралі. Таксама ў сакавіку невядомыя праніклі ў памяшканне хоспіса на вул. Дамейкі.

Апошнія запісы

Загадчыцу інтэрната ў Гродне аштрафавалі за нямытыя пліты

Загадчыца аднаго з інтэрнатаў у Гродне не ўсачыла за тым, каб паддоны электраплітаў на кухні…

7 мая 2024

Колькасць пасажыраў зменшылася на 99%, страты больш за 8,5 млн. Што зараз з гродзенскім аэрапортам у Абухаве?

За чатыры гады колькасць пасажыраў гродзенскага аэрапорта знізілася за 99% – з 10 000 да…

7 мая 2024

Магічны відэарэгістратар. Збітаму ДАІшнікамі рабочаму не паверыў мясцовы суд — але ў яго ёсць шанец іх пакараць

Рабочага Белспажыўтаварыства збілі двое ДАІшнікаў - у іх аўтамабілі і кабінеце РАУС. Пра гэта ён…

7 мая 2024

«Вольнае валоданне літоўскай, англійскай, польскай, нямецкай». ТОП-5 самых аплочваемых вакансій Гродзенскай вобласці

У пяцёрцы самых прыбытковых вакансій – дырэктар, кіраўнікі зменаў і аддзелаў, а таксама маркетолаг. Hrodna.life…

7 мая 2024

На «Гродна Азот» забароняць карыстацца смартфонамі і выходзіць у інтэрнэт

На «Гродна Азот» і прадпрыемствах, у якіх ён выступае заснавальнікам, супрацоўнікам забароняць карыстацца смартфонамі і…

6 мая 2024

Вайскоўцы кампенсавалі шкоду пацярпеламу гродзенцу — а цяпер забіраюць грошы ў вінаватых

Двух адказчыкаў прызналі вінаватымі ў нядбалым стаўленні да службы, якое прывяло да цяжкіх цялесных пашкоджанняў…

6 мая 2024