Новости

У суботу перакрыюць Сацыялістычную, з 1 чэрвеня — частку Аульскай. Як паедзе транспарт

З 9.00 29 траўня (субота) да 5.00 30 траўня (нядзеля) частку вуліцы Сацыялістычнай у Гродне перакрыюць. Рух транспарту будзе забаронены на адрэзку ад Кірава да вуліцы Карла Маркса, аўтобусы і тралейбусы паедуць у аб’езд. З 1 чэрвеня да 31 кастрычніка будзе забаронены рух па частцы вуліцы Аульскай

Падчас перакрывання руху па Сацыялістычнай нельга будзе пакідаць аўтамабілі на вуліцах Парыжскай Камуны, Сацыялістычнай і Свярдлова, удакладнілі у гарвыканкаме.

Абмежаванне руху звязанае з укладкай асфальту, паведамляе «Гродно Плюс».

Маршруты гарадскога транспарту зменяцца:

Аўтобусы і маршруткі:

№ 4 «Баранавічы — Аграрны ўніверсітэт» будзе курсаваць: прыпынак «Баранавічы» — вул. Гарнавых без зменаў, далей: вул. Парыжскай Камуны — вул. Сацыялістычная — вул. Свярдлова — вул. Будзённага — вул. Леніна — вул. Ажэшкі - вул. Дзяржынскага і далей па маршруце без зменаў. Назад у тым жа кірунку;

№ 6 «Вуліца Рэпіна — Гарадская клінічная бальніца № 3» будзе курсаваць: прыпынак «Вуліца Рэпіна» — вул. Гарнавых без зменаў, далей: вул. Парыжскай Камуны — вул. Сацыялістычная — вул. Свярдлова — вул. Будзённага — вул. Леніна — вул. Ажэшкі - вул. Дзяржынскага і далей па маршруце без зменаў, назад у тым жа кірунку;

№ 17 «Сярэдняя школа № 3 — Вуліца Белыя Росы» будзе курсаваць: прыпынак «Сярэдняя школа № 3» — вул. Гарнавых без зменаў, далей: вул. Парыжскай Камуны — вул. Сацыялістычная — вул. Свярдлова — вул. Будзённага — вул. Леніна — вул. Ажэшкі - вул. Дзяржынскага і далей па маршруце без зменаў, назад у тым жа кірунку;

№ 26 «Вуліца Маладая — Забалаць» будзе курсаваць: прыпынак «Вуліца Маладая» — вул. Гарнавых без зменаў, далей: вул. Парыжскай Камуны — вул. Сацыялістычная — вул. Свярдлова — вул. Будзённага — вул. Леніна — вул. Ажэшкі - вул. Дзяржынскага і далей па маршруце без зменаў, назад у тым жа кірунку;

№ 59 «Забалаць — Рынак «Паўднёвы» будзе курсаваць: прыпынак «Забалаць» — вул. Дзяржынскага без зменаў, далей: вул. Ажэшкі - вул. Леніна — вул. Будзённага — вул. Свярдлова — вул. Сацыялістычная — вул. Парыжскай Камуны — вул. Маставая — вул. Гарнавых і далей па маршруце без зменаў, назад у тым жа кірунку;

№ 7тк «Дзевятоўка-5 — Калбасіно (Возера „Юбілейнае“)» будзе курсаваць: прыпынак «Дзевятоўка-5» — вул. Дзяржынскага без зменаў, далей: вул. Ажэшкі - вул. Леніна — вул. Кірава і далей па маршруце без зменаў. У зваротным кірунку — без зменаў;

№ 25тк «Зарыца — Вішнявец» і № 35тк «Багушэвіча-2 — Вуліца Карскага» будуць курсаваць у прамым кірунку да вул. Дзяржынскага без зменаў, далей: вул. Ажэшкі - вул. Леніна — вул. Будзёнага — праспект Касманаўтаў і далей па маршруце без зменаў, у адваротным кірунку без зменаў.

Тралейбусы:

№ 2 «КСМ — Гродна Азот» будзе курсаваць: прыпынак «КСМ» — вул. Максіма Горкага — бульвар Ленінскага Камсамола — вул. Болдзіна — вул. Вясенняя — вул. Паповіча — вул. Савецкіх Памежнікаў - вул. Гарнавых — плошча Савецкая — вул. Карла Маркса — праспект Касманаўтаў - прыпынак «Гродна Азот», у адваротным кірунку без зменаў;

№ 3 «Фарты — Гродна Азот» будзе курсаваць: прыпынак «Фарты» — вул. Болдзіна — вул. Паповіча — вул. Савецкіх Памежнікаў - вул. Гарнавых — плошча Савецкая — вул. Карла Маркса — праспект Касманаўтаў - прыпынак «Гродна Азот», у адваротным кірунку без зменаў;

№ 6 «Хімвалакно — Дзевятоўка» будзе курсаваць у прамым кірунку — без зменаў. У зваротным кірунку: прыпынак «Дзевятоўка» — вул. Дзяржынскага — вул. Дубко — бульвар Ленінскага Камсамола — вул. Болдзіна — вул. Вясенняя — вул. Паповіча — вул. Савецкіх Памежнікаў - вул. Гарнавых — плошча Савецская — вул. Карла Маркса — праспект Касманаўтаў і далей па маршруце без зменаў;

№ 7 «Жылы комплекс „Калбасіно“ — Дзевятоўка» зменіцца на маршрут № 7 «Жылы комплекс „Калбасіно“ — Вуліца Маладзёжная», які будзе курсаваць у прамым кірунку без зменаў. У зваротным кірунку: прыпынак «Вуліца Маладзёжная» — вул. Кірава — вул Стэфана Баторыя — вул. Маставая — вул. Гарнавых — вул. Суворава — прыпынак «Жылы комплекс «Калбасіно»;

№ 9 «Хімвалакно — БелТАПАЗ» і будзе курсаваць у прамым кірунку без зменаў. У зваротным кірунку: прыпынак «БелТАПАЗ» — вул. Урублеўскага — без зменаў, далей: бульвар Ленінскага Камсамола — вул. Болдзіна — вул. Вясенняя — вул. Паповіча — вул. Савецкіх Памежнікаў - праспект Янкі Купалы, далей па маршруце без зменаў;

№ 11 «Дзевятоўка — Гродна Азот» будзе курсаваць: прыпынак «Дзевятоўка» — вул. Дзяржынскага — вул. Дубко — бульвар Ленінскага Камсамола — вул. Болдзіна — вул. Вясенняя — вул. Паповіча — вул. Савецкіх Памежнікаў - вул. Гарнавых — плошча Савецкая — вул. Карла Маркса — праспект Касманаўтаў - прыпынак «Гродна Азот», у адваротным кірунку без зменаў;

№ 15 «Фолюш — Вуліца Маладзёжная» зменіцца на маршрут № 15 «Фолюш — Шпіталь», які будзе курсаваць у прамым кірунку: прыпынак «Фолюш» — вул. Астроўскага — без зменаў, далей: вул. Дзяржынскага — прыпынак «Шпіталь». У зваротным кірунку: прыпынак «Шпіталь» — вул. Дзяржынскага — вул. Дубко — бульвар Ленінскага Камсамола і далей па маршруце без зменаў;

№ 19 «Дзевятоўка — Вуліца Пераможная» зменіцца на маршрут № 19 «Дзевятоўка — Шпіталь», які будзе курсаваць у прамым кірунку: прыпынак «Дзевятоўка» — вул. Дзяржынскага — вул. Дубко — вул. Максіма Горкага — вул. Астроўскага — вул. Дзяржынскага — прыпынак «Шпіталь». У зваротным кірунку: прыпынак «Шпіталь» — вул. Дзяржынскага — прыпынак «Дзевятоўка».

Частку Аульскай перакрыюць на ўсё лета

З 9.00 1 чэрвеня да 24.00 31 кастрычніка 2021 года часова перакрыюць рух транспарту па вуліцы Аульскай ад скрыжавання Аульскай з вуліцай Дворскай да дома № 29 па Аульскай.

Гарадскія аўтобусы крыху зменяць маршрут:

№ 13 «Аўтавакзал — Могілкі «Аульс» паедзе ў прамым кірунку: прыпынак «Аўтавакзал» — прыпынак «Сельгастэхніка» без зменаў, далей: вул. Дворская — ул. Аульская, далей па маршруце без зменаў. Назад — у тым жа кірунку.

№ 18 «Дзевятоўка-5 — Станцыя «Аульс» паедзе ў прамым кірунку: прыпынак «Дзевятоўка-5» — прыпынак «Сельгастэхніка» без зменаў, далей: вул. Дворская — вул. Аульская, далей па маршруце без зменаў. Назад — у тым жа кірунку.

Падзяліцца

Апошнія запісы

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024

У Зарыцы хочуць пабудаваць новы квартал таўнхаўсаў

У мікрараёне “Зарыца-1” плануюць пабудаваць блакаваныя жылыя дамы. Участак выставілі на аўкцыён, паведаміў Гродзенскі цэнтр…

1 мая 2024

База КДБ: як на «Радыёхвалі» не ўдалося сабраць подпісы за Лукашэнку

Супрацоўнік "Радыёхвалі" ў Гродне Аляксандр Каяла паскардзіўся ў КДБ на тое, што не змог пакінуць…

30 красавіка 2024

Самыя грашовыя вакансіі ў Гродне. Каму гатовы плаціць больш за 4 тысячы рублёў?

У Гродне знайшліся актуальныя вакансіі, дзе прапануюць заробак больш за чатыры тыс. рублёў у месяц.…

30 красавіка 2024