Каля 19.00 23 чэрвеня ў Гродне пачалася навальніца. Шквалісты вецер парывамі 13−18 м/сек прывёў да падзення дрэў, паведамляў МНС. Рэдакцыя Hrodna.life паглядзела, як горад перажыў дождж, а кіроўцы ратавальнікі аўтамабілі ад патопу і граду.

Ратавальнікі шэсць разоў выязджалі на распілоўку дрэў

Яны сумесна з іншымі службамі працавалі ў Гродне і Гродзенскім раёне, піша БЕЛТА.

«У Гродзенскім раёне дрэва ўпала на дах жылога дома, у абласным цэнтры па вуліцы Будзёнага паваленым дрэвам пашкодзіла аўтамабіль», — распавялі ў МНС. Таксама дрэва ўпала на КПП вайсковага шпіталя па вуліцы Дзяржынскага.

Затапіла цэнтр

Гараджане сутыкнуліся з затапленнем на вул. Брыкеля, вул. Кірава, каля аўтавакзала, паведамляе AutoGrodno.by.

Затапіла новабудоўлю

Так пасля навальніцы выглядае новабудоўля на вул.Саяпіна, паведамляе чытач newgrodno.by.

Падзенне дрэў, град, затапленне цэнтра. У Гродне прайшла першая летняя навальніца
Так пасля навальніцы выглядае новабудоўля на вул. Фота: чытач newgrodno.by

Выпаў град

У Гродне выпаў град памерам да 2,5 см. некаторыя аўтааматары накрылі аўтамабілі, каб абараніць іх, паведамляе AutoGrodno.by.

Людзі ад непагадзі не пацярпелі. Сур’ёзных ПП не зарэгістравана.

Дажджы працягнуцца

Згодна з прагнозам надвор’я, вячэрнія навальніцы могуць здарыцца яшчэ некалькі разоў да канца гэтага тыдня. На 24 чэрвеня pogoda.by абяцае ў многіх раёнах Гродзенскай вобласці кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах навальніцы і моцныя дажджы. Тэмпература будзе трымацца на ўзроўні +29.+34 ° С.

МНС папярэджвае аб небяспецы гарачага надвор’я з дапамогай смс. Такое паведамленне сёння атрымалі некаторыя гродзенцы.

Падзенне дрэў, град, затапленне цэнтра. У Гродне прайшла першая летняя навальніца
Гроза в Гродно
Навальніца. Фота: Леанід Шчаглоў, www.instagram.com/leonid_scheglov/