У Гродне навучаць распазнаваць 100 відаў птушак: пачаўся набор у школу бёрдвочара

У Гродне фіксуюць блізу 50 розных відаў птушак, а ў школе бёрдвочынгу навучаць распазнаваць да 100 відаў. Такія заняткі ладзяць у Гродне ўпершыню. Школу арганізуе «Ахова птушак Бацькаўшчыны» — найбуйнейшая прыродаахоўная арганізацыя Беларусі.

Бёрдвочынг (бёрдынг, або птушкаванне) — аматарская арніталогія, назіранне за птушкамі ў натуральным для іх асяроддзі.

Заняткі ў школе бёрдвочараў будзе весці спецыялістка-арнітолаг Анастасія Кузьменкова. Яна навучыць гродзенцаў заўважаць і адрозніваць птушак навокал, зруйнуе «птушыныя міфы». Заняткі пачнуцца 27 ліпеня і будуць тэарэтычнымі і практычнымі. Навучэнцаў чакаюць выправы на назіранне за птушкамі ў горадзе і за горадам.

Чытайце таксама:

Папярэдні расклад заняткаў:

  • 27−28.07 — тэорыя;
  • 03.08−04.08 тэорыя;
  • 13.08 — тэорыя;
  • 14.08 — практыка (у горадзе);
  • 17.08−18.08 тэорыя;
  • 27.08 — тэорыя;
  • 28.08 — практыка (за горадам).

Для ўдзелу ў школе трэба зарэгістраваца ў google-форме. Тэарэтычныя заняткі будуць праходзіць у памяшканні дзіцячай бібліятэкі на Цітова, 12.

Заняткі будуць бясплатныя. Але далучыцца змогуць толькі сябры АПБ. Стаць сябрам арганізацыі можна паспець і да пачатку заняткаў: трэба запоўніць анкету на сайце арганізацыі і сплаціць штогадовы ўнёсак (ад 2 да 45 рублёў на год, падрабязнасці па спасылцы https://ptushki.org/helpus/friends).

27 чэрвеня пра птушак раскажуць у Каложскім парку

Пакуль не пачаліся заняткі ў школе бёрдвочынгу, можна патрэніравацца ўжо 27 чэрвеня на арніталагічнай экскурсіі ў Каложнскім парку. Экскурсію павядзе арнітолаг Андрэй Храмогін. Для ўдзелу трэба папярэдне зарэгістравацца. Калі маеце біноклі - іх варта ўзяць з сабой. Сустрэча бясплатная, будзе магчымасць пакінуць ахвяраванне за працу гіда.

Пачатак экскурсіі - 9.00 каля Каложскай царквы.

Улюбёнае хобі ў Велікабрытаніі

Бёрдвочынг — хобі, для якога не трэба мець адмысловай адукацыі. Тым не менш звесткі, якія збіраюць арнітолагі-аматары, могуць прыносіць і навуковую карысць, напрыклад, у ацэнцы распаўсюджанасці асобных відаў птушак. Бёрдвочынг карыстаецца асаблівай папулярнасцю ў Заходняй Еўропе, Паўночнай Амерыцы, у Японіі. Напрыклад, у Велікабрытаніі больш за мільён чалавек — сябры Каралеўскага таварыства абароны птушак, і бёрдвочынг паводле АПБ — самае папулярнае хобі.

Назіранні за птушкамі станоўча ўплываюць на псіхічны стан. «Пабыць нейкі час у прыродным асяродку — пазітыўна дзейнічае і на настрой, і на здароўе ў большай перспектыве. Зразумела, што гэта не медыкаменты. Але гэта магчымасць атрымаць пазітыўныя эмоцыі і супакоіцца», — тлумачыў раней Зміцер Вінчэўскі.

Чытайце таксама: Бег, гарбата і коцікі. Што дапаможа ад стрэсу, калі да псіхолага не дайсці

Па бёрдвочынгу і фатаграфаванні птушак (фотабёрдынг) нават ладзяць спаборніцтвы, у тым ліку і ў Беларусі.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Загадчыцу інтэрната ў Гродне аштрафавалі за нямытыя пліты

Загадчыца аднаго з інтэрнатаў у Гродне не ўсачыла за тым, каб паддоны электраплітаў на кухні…

7 мая 2024

Колькасць пасажыраў зменшылася на 99%, страты больш за 8,5 млн. Што зараз з гродзенскім аэрапортам у Абухаве?

За чатыры гады колькасць пасажыраў гродзенскага аэрапорта знізілася за 99% – з 10 000 да…

7 мая 2024

Магічны відэарэгістратар. Збітаму ДАІшнікамі рабочаму не паверыў мясцовы суд — але ў яго ёсць шанец іх пакараць

Рабочага Белспажыўтаварыства збілі двое ДАІшнікаў - у іх аўтамабілі і кабінеце РАУС. Пра гэта ён…

7 мая 2024

«Вольнае валоданне літоўскай, англійскай, польскай, нямецкай». ТОП-5 самых аплочваемых вакансій Гродзенскай вобласці

У пяцёрцы самых прыбытковых вакансій – дырэктар, кіраўнікі зменаў і аддзелаў, а таксама маркетолаг. Hrodna.life…

7 мая 2024

На «Гродна Азот» забароняць карыстацца смартфонамі і выходзіць у інтэрнэт

На «Гродна Азот» і прадпрыемствах, у якіх ён выступае заснавальнікам, супрацоўнікам забароняць карыстацца смартфонамі і…

6 мая 2024

Вайскоўцы кампенсавалі шкоду пацярпеламу гродзенцу — а цяпер забіраюць грошы ў вінаватых

Двух адказчыкаў прызналі вінаватымі ў нядбалым стаўленні да службы, якое прывяло да цяжкіх цялесных пашкоджанняў…

6 мая 2024