Новости

«Месца для эфектыўных і якасных трэніровак». У Гродне «друіды» сваімі сіламі стварылі спартыўную пляцоўку

У лесапарку Ласосна 26 чэрвеня прадстаўнікі аматарскага спартыўнага клуба «Druid crew» усталявалі пляцоўку з турнікамі. У сваім Instagram яны рассказалі, што зрабілі гэта сваімі сіламі.

«Друіды» пішуць, што вырабленую і абсталяваную пляцоўку ўсталявалі цалкам за асабістыя сродкі членаў клуба і яго сяброў. Пры праектаванні абапіраліся выключна на стандартныя памеры і формы элементаў.

Падобных пляцовак у горадзе ўсяго некалькі. У асноўным яны знаходзяцца ў новых мікрараёнах і лесапарку Пышкі.

Пра стварэнне пляцоўкі «друіды» абвесцілі у Instagram 17 красавіка. На рэалізацыю ідэі і атрыманне ўсіх дазволаў ім спатрэбілася каля двух месяцаў. Кошт праекта не паведамляецца.

«Няхай наш прыклад паслужыць спартсменам і бізнесменам», — напісалі спартсмены ў сваім акаўнце.

Пляцоўка ў лесапарку Ласосна. Фота: druidcrew
Пляцоўка ў лесапарку Ласосна. Фота: druidcrew
Пляцоўка ў лесапарку Ласосна. Фота: druidcrew
Пляцоўка ў лесапарку Ласосна. Фота: druidcrew
«Друіды» каля пляцоўкі ў Ласосна. Фота: druidcrew

«Нашы трэніроўкі праходзяць у лесапарку Ласосна за бальніцай хуткай медыцынскай дапамогі. Збіраемся кожную нядзелю.

Трэнінг уяўляе з сябе сукупнасць розных відаў спорту і напрамкаў. У асноўным гэта функцыянал з элементамі варкаўта, гіравога спорту, лёгкай атлетыкі, гімнастыкі, кросфіту і фітнесу. У якасці снарадаў мы выкарыстоўваем гіры, камяні, бярвёны, турнікі, брусы і ўласны вагу.

Мэта нашых заняткаў і сустрэч: фізічнае развіццё, абмен досведам, духоўны і маральны рост. З моманту запуску нашага руху да нас далучылася немалая колькасць людзей, якія раней нідзе не перасякаліся", — расказваў Hrodna.life адзін з заснавальнікаў клуба Віталь Раманчук.

Читайте также: Гродненец установил мировой рекорд в переворачивании покрышки. Осталось его зарегистрировать

Летам на адкрытыя трэніроўкі «друідаў» прыходзіць па некалькі дзясяткаў чалавек. «З намі любы ахвотны можа трэніравацца, усю неабходную дапамогу і кансультацыі, у залежнасці ад узроўню падрыхтоўкі, мы аказваем бясплатна. Адзіны крытэр — быць добрым чалавекам», — казаў Віталь Раманчук.

Чытайце таксама:

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024