Лекара-анестэзіёлага аддзялення рэнтгенэндаваскулярнай хірургіі Гродзенскага абласнога клінічнага кардыялагічнага цэнтра Дзяніса Ушкевіча асудзілі 9 ліпеня на штраф у 30 базавых велічынь (870 рублёў). Справу па ч.3 арт. 24.23 КаАП разглядаў Віталь Лабоцкі ў судзе Кастрычніцкага раёна.

Дзяніса затрымалі 26 чэрвеня. Трое сутак ён правёў у ізалятары. Прычынай затрымання стала налепка «Пагоня» на балконе. Пазней Дзяніс распавёў Hrodna.life, як праходзіла затрыманне.

Чытайце таксама: