Новости

Гродзенскі бар «Lunatic» пераязджае ў Мінск

Бар «Lunatic» 13 ліпеня апублікаваў паведамленне аб продажы або здачы ў субарэнду. Але 14 ліпеня ўладальнікі ўсё ж вырашылі перавезці ўсю маёмасць бара ў Мінск, адмовіўшыся ад арэнды ў Гродне.

Ад іншых каментароў Hrodna.life яны адмовіліся.

Што ўваходзіла ў продаж?

У продаж уваходзіла ліцэнзія, дагавор арэнды на пяць гадоў (па самай нізкай стаўцы ў горадзе), сістэма кандыцыянавання і вентыляцыі, разлічаная пад кальяны, поўны камплект музычнага абсталявання (калонкі, пульт, сабвуфер, святламузыкай).

Таксама з пакупкай ўладальнік мог набыць прафесійнае барнае абсталяванне, посуд, вырабленую для бара дызайнерскую мэблю. Яна ўключае барную стойку і сталы з граніту, а таксама неонавую шыльду. У памяшканні таксама знаходзяцца два санвузла, мыйны цэх, склад і гардэроб.

Разам з установай прадавалі акаўнты ў Instagram, Google і Яндэкс. Магчымы быў продаж разам з юрыдычнай асобай або
здача ў субарэнду. Кошт дагаворны.

Вечарыны і кактэйлі

Бар «Lunatic» знаходзіўся па вул. Урыцкага, 5. Ён адкрыўся ў жніўні мінулага года і прапрацаваў менш за год. Бар спецыялізаваўся на кактэйлях. Там таксама праходзілі Dj-вечарынкі.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024