Новости

У гродзенскіх і актывістаў журналістаў адбыліся ператрусы. Што вядома на дадзены момант (абноўлена)

Раніцай 16 ліпеня з ператрусамі прыйшлі да трох журналістаў з Гродна: Аляксея Кайрыса, Паўла Мажэйкі і Аляксандра Саенкі. Саенка праходзіць сведкам па ч. 1 арт. 342 КК (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх). Верагодна, у іншых журналістаў ператрус таксама прайшоў у рамках гэтай справы.

UPD. Таксама каля 15.30 стала вядома пра ператрус у гродзенкі Лізаветы Белятка.

Каля 8.00 сілавікі з ператрусам прыйшлі да журналіста-фрылансера і гісторыка Аляксея Кайрыса. Пазней яго павезлі на допыт. На 13.00 ён усё яшчэ знаходзіцца на допыце. Hrodna.life вядома, што ў яго канфіскавалі як мінімум сістэмны блок.

UPD 13.55. Аляксей Кайрыс дома. Ён таксама праходзіць сведкай па ч. 1 арт. 342 КК. У яго забралі сістэмны блок, тэлефон і грошы.

Каля 9.00 прыйшлі да Паўла Мажэйкі. Ператрус у яго скончыўся каля 13.00. Ён на волі. Павел Мажэйка — журналіст, аўтар перадачы «Intermarium» на адным з замежных тэлеканалаў, былы палітвязень, кіраўнік пляцоўкі «Цэнтр гарадскога жыцця», падазраваны па справе аб «рэабілітацыі нацызму», бацька дваіх дзяцей.

Каля 9.30 прыйшлі да Аляксандра Саенкі — неаднаразовага пераможцы прафесійнага конкурсу «Прэс-Фота Беларусі», удзельніка міжнародных выстаў. Пасля допыту яго вызвалілі праз дзве гадзіны. Ён праходзіць сведкам па ч. 1 арт. 342 КК. У ходзе ператрусу ў яго забралі два тэлефона, два фотаапарата і флэшку.

Актывіста адпусцілі

Таксама 16 чэрвеня стала вядома, што гродзенскага праваабаронцу Віктара Сазонава напярэдадні ўвечары выпусцілі з ІЧУ пад падпіску аб нявыездзе. У яго статус падазраванага. Яго затрымалі на 72 гадзіны 14 ліпеня пасля ператрусу.

Ператрус у актывіста

15 ліпеня на лецішчы ў Вадзіма Саранчукова прайшоў ператрус. Па паведамленнях суседзяў актывіста, дом апячатаны. Сам Вадзім зараз недаступны. Вадзім Саранчукоў - намеснік старшыні Партыі «Беларускі Народны Фронт», часова выконвае абавязкі старшыні пасля арышту Рыгора Кастусёва.

Ператрусы ў Беларусі

Не менш за 20 ператрусаў прайшло па Беларусі 16 ліпеня. Сілавікі прыходзілі да журналістаў «Б****т», «Радыё Свабода» і да актывістаў арганізацый. Некаторых пасля ператрусаў затрымалі. Таксама сілавікі прыйшлі ў офісы «Радыё Свабода» і «ТаймАкт».

Чытайце таксама:

Падзяліцца

Апошнія запісы

Ад 5000 да 37 000 еўра: у гістарычным цэнтры Гродна прадаюць памяшканні пад бізнес

Тры памяшканні ў будынках са статусам гісторыка-культурнай каштоўнасці ў самым цэнтры Гродна і яшчэ адно…

6 мая 2024

Памятаеце вінны бар «Чырвоным па белым»? Ягоная ўладальніца адкрыла італьянскую кавярню ў Скідалі - і вось як ідуць справы

Мінчанка Вера Таратухіна тры гады кіравала папулярным у Гродне вінным барам "Чырвоным па белым" (пазней…

6 мая 2024

Стала вядома, які расіянін выкупіў сінагогу ў Слоніме. Прыбыткі яго кампаніі вылічваюцца мільёнамі еўра

Будынак былой сінагогі ў Слоніме выкупіў дырэктар расійскага акцыянернага таварыства “Агенцтва Развіцця Перспектыўных Тэхналогій” (АРПТ).…

6 мая 2024

Затрыманні ў Лідзе, завочныя суды, абскарджанне штрафу. Як прайшоў тыдзень у Гродне і вобласці

У Лідзе прайшлі масавыя затрыманні на дзяржпрадпрыемствах і прыватных фірмах. Трох гродзенцаў будуць судзіць завочна.…

6 мая 2024

Кампазітара родам з Гродна ўзнагародзілі найвышэйшым ордэнам Польшчы

Ураджэнца Гродна кампазітара Ежы Максімюка ўзнагародзілі найвышэйшай дзяржаўнай узнагародай Польшчы – ордэнам Белага Арла. Гэта…

6 мая 2024

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024