Гродзенскія ўлады з дапамогай інвестараў плануюць аднавіць два страчаных будынка на вуліцы Вялікай Траецкай каля сінагогі. Аднаўленне павінна быць аўтэнтычным, з улікам фотаздымкаў, якія захаваліся, перадае Вечерний Гродно.

Два ўчасткі пад будаўніцтва ўлады плануюць выставіць на таргі. Гэта тэрыторыя каля адрэстаўраванага летась будынка на Вялікай Траецкай, 57. Паводле ўмоваў гарвыканкама фасады будынкаў павінны быць выкананы ў стылістыкі цаглянай архітэктуры. У пабудове павінны выкарыстоўвацца традыцыйныя і трывалыя будматэрыялаў.

У Гродне хочуць аднавіць будынкі на Вялікай Траецкай. Умова - максімальная аўтэнтычнасць
Гістарычны квартал каля сінагогі

Адзін з будынкаў будзе двухпавярховы. Там можа з’явіцца гатэль, офісы, медычны цэнтр альбо гандлёвыя аб’екты. Суседні будынак будзе вышэйшы: да 3-х паверхаў з мансардай. У ім плануецца зрабіць турыстычны комплекс: гатэль са СПА, грамадскім харчаваннем і іншымі аздараўляльнымі паслугамі. На тэрыторыі вакол будынкаў павінна быць створана зялёная зона.

Дата правядзення аўкцыёна пакуль не вядома.

Што было раней на гэтым месцы?

Яўрэйскі квартал пачаў фарміравацца ў 16 ст. каля Вялікай сінагогі. Да першай паловы 19 ст. гэта быў раён хаатычнай драўлянай забудовы паміж вуліцамі Крывой і Школьнай жыдоўскай. З-за высокай шчыльнасці там часта здараліся пажары.

Самы моцны пажар адбыўся ў 1837 г. — згарэла некалькі дзясяткаў дамоў. На знішчаным пажарам месцы ў 1838 г. губернскія ўлады вырашылі зрабіць гандлёвую плошчу, якая цягам некалькіх дзесяцігоддзяў так і называлася — «Школьны двор». Затым, прыкладна з 1880-х, яе называлі «Рыбная плошча», а ў міжваенны час — «Мясны рынак».

Будынкі, якія прапануюць аднавіць гродзенскія ўлады, былі часткай «Школьнага двара».

Чытайце таксама: