Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

Рэканструкцыя Урыцкага, 21 у гістарычным цэнтры

Будынак на Урыцкага, 21 будуць рэканструяваць. З унутранага боку да яго збіраюцца прыбудаваць новую частку.

Праект прадугледжвае рэканструкцыю будынка шматкватэрнага жылога дома пад шматфункцыянальны будынак з офісамі, звярнуў увагу канал Urban Hrodna.

З заходняга боку будынка да яго хочуць прыбудаваць новую частку. Таксама з заходняга боку запраектавана пляцоўка з месцам для адпачынку. Галоўны ўваход і падыход да яго будзе з вуліцы Калючынскай. Пад’езд да будынка плануюць забяспечыць з унутрыквартальнага праезду паміж вуліцамі Урыцкага і Калючынскай. На гэтым жа праездзе будзе паркоўка на два месцы, адно з іх для людзей з інваліднасцю.

Прылеглую тэрыторыю добраўпарадкуюць: зробяць сцежкі, азеляняць. Будынак падключаць да інжынерных сетак. Яго архітэктурнае аблічча звяжуць з прылеглымі аб’ектамі шэрагавай гістарычнай забудовы. Участак уваходзіць у зону аховы гістарычнага цэнтра Гродна.

Дом стаіць усутыч да будынку гатэля на Урыцкага, 23. Той будынак меў статус гісторыка-культурнай каштоўнасці, яго цалкам разабралі і ўзвялі нанова.

Пройдуць грамадскія абмеркаванні

Грамадскія абмеркаванні справаздачы аб уплыве будоўлі на навакольнае асяроддзе (АУНА) і сход па іх плануюць правесці з 30 жніўня да 1 лістапада 2024 года. Праектную дакументацыю хочуць скіраваць на дзяржэкспертызу ў кастрычніку-снежні. Рашэнне па планаванай дзейнасці прымуць з 15 кастрычніка 2024 да 17 студзеня 2025 г.

Лёс будынка

Замоўца планаванай дзейнасці - прыватнае прадпрыемства «Росцентрком 2018». Яго дзейнасць — здача ў наём нерухомасці. Кампанія рыхтавала дом да рэканструкцыі яшчэ ў 2019 годзе. Там планавалі зрабіць гандлёва-адміністрацыйны аб’ект.

Дом збудаваны ў 1885 годзе ў стылі эклектыкі. Яго збіраліся зруйнаваць у 2007 годзе, але не змаглі прадаць участак, на якім ён стаіць. Так дом і ўратаваўся да гэтага часу.

Чытайце таксама: Ушчыльненне цэнтра Гродна: на Урыцкага з’явіцца новы будынак. Што там будзе?