Навіны

МУС: на санумовы ў гродзенскай турме за апошнія 1,5 года ніхто не скардзіўся

У адрас санітарнай службы скаргаў на нездавальняючыя ўмовы ўтрымання ў турме № 1 Гродна ў 2020 і 2021 годзе не паступала. Гэта вынікае з ліста медыцынскай службы Дэпартамента фінансаў і тылу Міністэрства ўнутраных спраў па Гродзенскай вобласці, які рэдакцыя Hrodna.life атрымала ў адказ на свой зварот.

Што мы хацелі даведацца ў запыце?

  • як часта па рэгламенце праводзяць праверкі санумоваўуў ізалятарах і якія патрабаванні да ўмоў існуюць,
  • вынікі апошняй праверкі,
  • хто і як часта ацэньвае якасць ежы ў гродзенскай турме, яе адпаведнасць патрабаванням і нормам,
  • сітуацыі з каранавірусам у ізалятарах: як дыягнастуецца і якія меры прымаюцца.

Чаму мы заняліся гэтай тэмай?

Людзі, якія пабылі ў турме № 1, скардзіліся на волкасць, цвіль у камерах, дрэнную вентыляцыю, адсутнасць уборкі, адсутнасць умоў для жаночай гігіены.

«Разводы грыбка на сценах можна разглядаць, як у дзяцінстве — аблокі, што плылі па небе. Тут — заяц з рамонкам у зубах. Тут — анёлы з трубамі, як на Фарным касцёле. Гэтыя палоскі - марскі пейзаж з заходам сонца. У куце, дзе цвілі асабліва шмат, карціны, што ўсплываюць ва ўяўленні, падобныя да афортаў. <…> Над унітазам сетка трэшчынак і рудыя падцёкі. Па каларыстыцы падобна на старых гербарыяў Элізы Ажэшкі. Бледна-іржавыя разводы — як папараць па галінках-расколінах. Такія вісяць у аптэцы-музеі, за некалькі муроў адсюль», — пісала пра свае тры дні ў ізалятары на Кірава, 1 рэдактарка спецпраектаў Hrodna.life Ірына Новік.

«Крупы не звараная, усё халоднае, рыба пажараная на адпрацаваным, думаю, гадамі алеі, катлета — другі хлеб», — напісала дырэктарка Гродзенскага дзіцячага хоспіса Вольга Вялічка ў Facebook, пасля таго як пабывала ў ізалятары часовага ўтрымання на вуліцы Гая ў Гродне.

Скаргаў на нездавальняючыя ўмовы не паступала, запэўніваюць у медслужбе.

Чытайце таксама:

Што адказалі Hrodna.life?

Акрамя таго, што скаргаў ад грамадзян на ўмовы не паступала, з адказу за подпісам начальніка службы Міхаіла Пранько ўдалося даведацца наступнае:

  • Праверкі ізалятараў «ажыццяўляюцца ва ўстаноўленым парадку ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь».
  • Спецыялісты кіруюцца «патрабаваннямі дзеючых прававых актаў Міністэрства ўнутраных спраў і Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь».
  • У выпадку выяўлення парушэнняў заканадаўства ў галіне санітарна-эпідэміялагічнага дабрабыту «прымаюцца адпаведныя меры рэагавання».
  • Пры рэгістрацыі інфекцыйных захворванняў у турме і следчым ізалятары «своечасова праводзіцца комплекс неабходных супрацьэпідэмічных мерапрыемстваў».

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024