Новости

«Асабліва цынічныя» графіці і штраф за белую вопратку. Як прайшоў тыдзень у Гродне і вобласці

Гаспадыня «Адметнасці» Вольга Верамеенка ўсё-ткі выплаціць штраф. Таксама штраф выплаціць Лізавета Белятка за шпацыр у белай вопратцы. Hrodna.life атрымаў папярэджанне ад пракуратуры. Мы вывучылі, што адбылося ў Гродне і вобласці з 19 да 25 ліпеня.

Абмежаванне волі за графіці

Слонімца Віталя Маркевіча 19 ліпеня асудзілі за графіці «асабліва цынічнага зместу» паводле ч. 1 арт. 339 КК «Хуліганства» і арт. 341 КК «Апаганванне збудаванняў і псаванне маёмасці». Яму прысудзілі год і месяц «хатняй хіміі». Графіці ён зрабіў пасля выбараў-2020. Адзін з надпісаў тычыўся начальніка мясцовага РАУС, паведамляе «Гарадзенская вясна».

Суддзёй на працэсе быў Аляксандр Ярмолік, дзяржабвінавачанне прадстаўляў старэйшы памочнік пракурора Уладзімір Калеснікаў. У Маркевіча — чацвёра непаўналетніх дзяцей.

Пры сварцы жонка разарвала ваенны білет мужа. Жанчыне пагражае тэрмін

Падчас сваркі жонка разарвала ваенны білет яе мужа. У дачыненні да яе распачалі крымінальную справу па ч. 1 арт. 377 КК «Крадзеж, знішчэнне, пашкоджанне або ўтойванне дакументаў, штампаў, пячатак, крадзеж бланкаў». Ёй пагражае да двух гадоў пазбаўлення волі, паведаміла міліцыя Гродна.

Прадставіўся супрацоўнікам КДБ, каб пазнаёміцца

Грузчык са Смаргоні ў траўні хацеў пазнаёміцца з жанчынай. Ён прадставіўся супрацоўнікам КДБ, паказаў фіктыўнае пасведчанне, папрасіў назваць свае асабістыя дадзеныя і нумар тэлефона, але атрымаў адмову.

Жанчына западозрыла, што мужчына не працуе ў праваахоўных органах, і паведаміла пра здарэнне ў міліцыю. Аказалася, 46-гадовы мужчына падрабіў пасведчанне супрацоўніка КДБ, каб эфектна пазнаёміцца з жанчынай. Пасля таго, як яму адмовілі ў знаёмстве, ён разарваў і выкінуў падроблены дакумент.

У дачыненні да яго ўзбуджаная крымінальная справа па ч. 1 арт. 380 КК («Падробка пасведчання»). Грузчык раней судзімы, паведамляе агенцтва «Минск-Новости».

Новыя «экстрэмісцкія» каналы Гродзенскай вобласці

Telegram-каналы «Мосты для жизни чат» і «Щучинские новости» прызналі экстрэмісцкімі.

«У іх утрымліваліся заклікі да масавых беспарадкаў і хуліганскіх дзеянняў, прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўнікаў праваахоўных органаў, пашкоджання і знішчэння іх маёмасці, а таксама размяшчалася інфармацыя (каментары, паведамленні) абразлівага характару, якая распальвае сацыяльную варожасць і варожасць», — палічылі ў пракуратуры.

Штраф за белую вопратку

Гродзенку Лізавету Белятка 22 ліпеня прызналі вінаватай паводле артыкула 24.23 КаАП за ўдзел у Маршы дзяўчат у белым. Суддзя Натальля Козел асудзіла яе на штраф у 70 базавых велічынь (2030 рублёў). Прадстаўніком РАУС па справе быў следчы Мілянкевіч, паведамляе Telegram-канал «Суды, задержания. Гродно и область».

Гаспадыня «Адметнасці» усё-ткі выплаціць штраф

Гродзенскі абласны суд 22 ліпеня пакінуў без зменаў штраф Вольгі Верамеенкі, а яе скаргу — без задавальнення. Сам суд ішоў 10 хвілін, з якіх 5 хвілін суддзя Анатоль Заяц правёў у дарадчым пакоі, распавяла Вольга Hrodna.life.

Гаспадыню крамы «Адметнасць» Вольгу Верамеенку асудзілі ў будынку РАУС 18 чэрвеня на штраф у 2000 рублёў за «пікетаванне». Рэчавымі доказамі палічылі футболкі з выявай «Пагоні», званочак, банер. Раней Вольга правяла трое сутак у ізалятары, пакуль яе не адпусцілі да суда. Пасля гэтага ў яе здарыўся гіпертанічны крыз — Вольгу накіравалі ў бальніцу.

Вольга Верамеенка пасля суда. Фота: Алена Кавальчук

Пералік тэрміну ўтрымання пад вартай

У судзе Кастрычніцкага раёна Гродна 23 ліпеня разгледзелі адразу пяць спраў аб пераліку тэрміну ўтрымання пад вартай. Верагодна, гэта звязана са зменамі ў правілах заліку тэрмінаў утрымання пад вартай і хатняга арышту ў чэрвені 2021 года.

Цяпер два дні хатняга арышту адпавядаюць аднаму дню арышту або пазбаўлення волі, двум днях абмежавання волі, а адзін дзень утрымання пад вартай адпавядае паўтара дням пазбаўлення волі з адбываннем у папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага і ўзмоцненага рэжыму, аднаму дню пазбаўлення волі з адбываннем у папраўчай калоніі ва ўмовах строгага і асаблівага рэжыму або ў турме, аднаму дню арышту.

У судзе Кастрычніцкага раёна Гродна 23 ліпеня разгледзелі адразу пяць спраў аб пераліку тэрміну ўтрымання пад вартай. Фота: Алена Кавальчук

Салідарнасць з палітвязнямі

У Беластоку 25 ліпеня прайшла акцыя салідарнасці з палітвязнямі Анжалікай Борыс і Анджэем Пачобутам. Акцыю ў падтрымку зняволеных дзеячаў Саюза палякаў у Беларусі арганізавалі іх паплечнікі з СПБ, а таксама прадстаўнікі арганізацыі Wspólnota Polska. Акцыя сабрала некалькі дзясяткаў чалавек, паведамляе «Гарадзенская вясна».

Акцыя салідарнасці з палітвязнямі Анжалікай Борыс і Анджэем Пачобутам. Фота: «Гарадзенская вясна»

Коратка:

  • Святлана Вараніца з «Белай Русі» і яшчэ шэсць «годных гараджан» атрымалі званне «Чалавека года Гродзеншчыны». Чытачы Hrodna.life прапанавалі альтэрнатыўных кандыдатаў.
  • Траіх святароў з Гродна знялі з пасад. У мінулым годзе яны выступалі супраць гвалту.
  • Hrodna.life атрымаў папярэджанне ад пракуратуры.
  • Справу Ірыны Новік аб «экстрэмісцкай інфармацыі» разгледзяць яшчэ раз.
  • Улады ліквідавалі курсы беларускай мовы «Мова Нанова» з-за нібыта «нестатутнай дзейнасці».
  • У Гродне памер актывіст Мікалай Салянік.
  • Ігар Банцэр на «хіміі» не змог прайсці абследаванне, хоць у яго ёсць накіраванне. Кожны дзясяты ў яго папраўчай установе — палітвязень.
  • Лідчаніна Алега Краўцова прызналі палітвязнем.
  • Габрыэла Мараўска-Станецка, намеснік маршалка польскага Сената, стала «хроснай» Анжалікі Борыс.
  • Улады ліквідавалі 48 няўрадавых арганізацый.
  • У Гродне працягваюцца судовыя пасяджэння па крымінальных справах, распачатых пасля выбараў. На дадзены момант ідзе мінімум чатыры працэсы.
  • Блізкім Анджэя Пачобута пачалі прыходзіць ад яго лісты. Ён выйшаў з карантыну.

Читайте также:

Падзяліцца

Апошнія запісы

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024