Новости

У Гродне судзяць за абразы міліцыянтаў, чыноўнікаў і прэзідэнта: як правіла, даюць «хімію»

Не менш за 12 крымінальных спраў за абразу супрацоўніка АУС і прадстаўнікоў улады разгледзелі ў Гродзенскай вобласці за першую палову года. Увесну 2021 года было вядома пра 65 асуджаных па Беларусі. Праваабаронцы адзначаюць, што разглядаў больш. Некаторыя абвінавачаныя, па розных прычынах, не пажадалі публічнасці і агалоскі.

Сцэнар у спраў падобны: жыхары вобласці пісалі нейкую фразу ў Telegram-каналах і чатах. Экспертыза прызнавала яе абразлівай. Чалавека затрымлівалі на трое сутак і паведамлялі аб узбуджэнні крымінальнай справы. Некаторыя запісвалі ў міліцыі відэа з «раскаяннем», у якіх выбачаліся за абразу. Як правіла, абвінавачаным прысуджалі адзін-два гады «хатняй» або рэальнай «хіміі». Адзін з абвінавачаных — Андрэй Банушкевіч — не з’явіўся ў суд, яго абвясцілі ў вышук.

Сярод асуджаных — мама ў дэкрэце ў Слоніме, Вадзім Цішкевіч з праблемамі сэрца, лекар ультрагукавой дыягностыкі Алена Фадзеева. Таццяну Кашко затрымалі па справе аб абразе 30 снежня — Новы год яна сустрэла ў ізалятары.

Артыкул 369. Абраза прадстаўніка ўлады

Публічная абраза прадстаўніка ўлады ў сувязі з выкананнем ім службовых абавязкаў караецца грамадскімі працамі, або штрафам, або папраўчымі работамі на тэрмін да двух гадоў, або арыштам, або абмежаваннем волі на тэрмін да трох гадоў.

Крыніца: kodeksy-by.com

Пад абразай разумеецца наўмыснае прыніжэнне гонару і годнасці асобы, выказанае ў непрыстойнай форме. Як правіла, гэта ўсталёўваюць эксперты аддзела лінгвістычных экспертыз упраўлення Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз (УГКСЭ) па Гродзенскай вобласці.

Хто «абражаўся» ў Гродне і вобласці

У папярэдняй рэдакцыі Крымінальнага кодэкса існавала арт.189 «Абраза фізічнай асобы з-за непрыязнага стаўлення». У новай рэдакцыі Крымінальнага кодэкса гэты артыкул дэкрыміналізаваны.

Абраза прэзідэнта

Некалькіх гродзенцаў асудзілі за абразу прэзідэнта (арт. 368 КК, да трох гадоў пазбаўлення волі). Напрыклад, Юрыя Панасюка асудзілі на два гады «хатняй хіміі» за 10 рэпостаў фота з выявай Аляксандра Лукашэнкі і надпісамі, якія змяшчаюць, па версіі Следчага камітэта, абразу.

Некаторыя справы за абразу прэзідэнта разглядалі ў закрытых судовых пасяджэннях.

Затрыманні працягваюцца

Жыхара Гродна затрымалі 6 ліпеня. У студзені 2021 года ў Telegram-канале, прызнаным экстрэмісцкім ён, па версіі міліцыі, размясціў абразлівы каментар у дачыненні да ўчастковага Ленінскага раёна Гродна. Мяркуючы па ўсім, гаворка ідзе аб адным слове — «падла». Мужчыну змясцілі ў ізалятар. Распачалі крымінальную справу па факце абразы прадстаўніка ўлады. Падазраваны сваю віну прызнаў і раскаяўся ў зробленым, паведамляе міліцыя Гродна.

Не менш за 10 спраў у Гродне яшчэ трэба разгледзець. Сярод абвінавачаных — лекар Аляксандр Цялега.

Аб колькасці спраў пракуратура распавядала ў сакавіку 2021 года. «Паводле стану на 26 сакавіка 2021 года пракуроры накіравалі ў суды 102 крымінальныя справы аб публічнай абразе прадстаўнікоў улады ў сувязі з выкананнем імі службовых абавязкаў у дачыненні да 103 абвінавачаных, з якіх 65 ужо асуджаныя», — адзначылі ў пракуратуры.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024