1 жніўня ў аграгарадку Парэчча адбудзецца свята, прысвечанае чыгуначнаму вакзалу. Пройдзе канцэрт «Парэчскі экспрэс», будзе працаваць фотавыстава, інтэрактыўныя пляцоўкі, выязны гандаль, у тым ліку рамеснікі.
Будынак чыгуначнага вакзала ў Парэччы — найстарэйшы ў Беларусі. Ён быў адкрыты ў 1862 годзе. Яму і прысвяцілі новае свята. Сам пасёлак вядомы з 1660 года.
«Дасць старт святу духавы аркестр Парэчскай дзіцячай школы мастацтваў, шырока вядомы далёка за межамі нашага рэгіёну», — расказала на «Беларусь сегодня» кіраўніца справамі Парэчскага сельскага выканаўчага камітэта Ірына Цівончык.
Актыўнасці арганізуюць на самой станцыі і ў яе ваколіцах. У канцэрце возьмуць удзел творчыя калектывы з Луцкаўлян, Квасоўкі, Азёр, Верцялішак, дзіцячы ансамбль і гурт Seven Fold Brass Band з Парэчча. Краязнаўчы цэнтр парэчскай бібліятэкі прадставіць тэматычную літаратуру ў праекце «Вакзал, які чытае». Запланаваны квэст па аграгарадку, паказальныя выступленні кінолагаў, дзіцячая праграма. З 17.00 да 19.00 можна будзе трапіць на экскурсію ў музейны пакой вакзала. Для дзяцей будуць працаваць атракцыёны. Свята завершыцца дыскатэкай на пляцоўцы ля Парэчскага цэнтра культуры.
Чытайце таксама: Железную дорогу из литовского Друскининкая до белорусского Поречья все же восстановят. Это уже реальные планы
Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…
Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…
Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…
Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…
У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…
Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…