Новости

Храм у Карэліцкім раёне просіць дапамагчы з аднаўленнем пасля пажару

У ноч з 15 на 16 жніўня 2021 года ў агні пацярпеў храм святога дабравернага князя Аляксандра Неўскага ў аграгарадку Малюшычы Карэліцкага раёна. Епархія просіць усіх неабыякавых дапамагчы з аднаўленнем храма, паведамляе eparhia.by.

Паведамленне аб пажары ў царкве паступіла 16 жніўня каля 3.20. Мясцовая жыхарка, якая жыве побач з храмам, прачнулася ад трэска шыферу. Жанчына ўбачыла языкі полымя над дахам будынка і выклікала ратавальнікаў.

Высветлілася, што напярэдадні ў апоўдні ў касцёле праводзілася служба, прысутнічала 11 чалавек. Са слоў настаяцеля, усе свечкі ён асабіста патушыў пасля службы, распавялі ў МНС.

Агнём знішчаны дах, пашкоджаны сцены. Прычына пажару выяўляецца. Разглядаецца версія кароткага замыкання электраправодкі, паведамляе БЕЛТА.

Рэквізіты храма:

УНП 500 517 338

р/р BY85AKBB30150000037450000000 у бел. руб.

ЦБП № 411 ААТ «ААБ Беларусбанк» у г. п. Карэлічы 231 430, г. п. Карэлічы, пл. 17 верасня, 6/1

БІК AKBBBY2X

Паштовы адрас: Прыход храма Праабражэння Гасподняга в. Райца Карэліцкага раёна Навагрудскай епархіі Беларускай Праваслаўнай Царквы РБ, Гродзенская вобласць, Карэліцкі раён, в. Райца, вул. Першамайская, д. 7, іерэй Аляксей Шышкір

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Высокая небяспека для грамадства». У Іўі за падпіскі аштрафавалі пастыра

За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…

18 мая 2024

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу «тэрарыстаў». Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024