З 18.00 21 жніўня да 9.00 22 жніўня будзе цалкам перакрыты для руху ў абодвух напрамках участак вуліцы Болдзіна ў раёне лазні ў сувязі з пракладкай цеплатрасы, паведамляе «Гродно Плюс».

Таксама з 9.00 23 жніўня да 5.00 10 верасня забароняць рух транспарту па вул. Перамогі (на ўчастку ад скрыжавання зав. Перамогі з вул. Перамогі, уключаючы скрыжаванне, і да праезду да жылога дома № 14), паведамляе Гродзенскі гарвыканкам.

Стаянку транспарту на вул. Пестрака забароняць.

Зменяцца маршруты аўтобусаў № 2 «Вуліца Перамогі - Дзевятоўка-5», № 8 «Вуліца Урублеўскага — Вішнявец», № 12 «Багушэвіча-2 — вуліца Моладзевая», № 21 «Вуліца Моладзевая — Паўднёвы», № 22 «Вішнявец — Абласная філармонія».