Улады Польшчы вырашылі пабудаваць на мяжы з Беларуссю плот вышынёй 2,5 метра. Таксама ў дапамогу памежнікам прыцягнуць вайскоўцаў. Пра гэта напісаў міністр абароны Польшчы, Марыўш Блашчак ў сваім Twitter. Раней плот на мяжы з Беларуссю пачалі будавать Літва і Латвія.

Згодна дадзеным МУС Польшчы з пачатку жніўня 2021 года было зарэгістравана 2100 спробаў нелегальна патрапіць у Польшчу з тэрыторыі Беларусі. Пры пераходзе мяжы з Гродзенскай вобласці ў Польшчу мігрантаў затрымлівалі каля мястэчак Шудзялова (з беларускага боку бліжэйшыя значныя населеныя пункты — Малая Бераставіца, Алекшыцы і Макараўцы), а таксама Кузніца (з беларускага боку бліжэйшы значны населены пункт — Гродна).

На 6 чэрвеня з пачатку 2021 года падляшскія памежнікі затрымалі за незаконнае перасячэнне мяжы 112 чалавек. Сярод іх не толькі парушальнікі беларуска-польскай мяжы, але і мігранты, спыненыя на польска-літоўскім памежжы, а таксама глыбей унутры краіны. За 2021 год Падляскае аддзяленне памежнай службы, якое працуе на мяжы з Беларуссю, затрымала 871 мігранта.

Плотам ад Беларусі адгароджваецца не толькі Польшча. Пра будаўніцтва агароджы яшчэ ў ліпені абвесцілі Літва і Латвія. Нагодаю для для будоўлі плота стаў наплыў нелегальных мігрантаў, што транзітам праз Беларусь спрабуюць патрапіць у краіны Еўразвязу. З пачатку 2021 года Літва затрымала больш за 4 тысячы мігрантаў, Латвія — 377 чалавек.

Пра тое, што Беларусь абмяжоўвае краіны ЕС ад наплыву мігрантаў, Лукашэнка гаварыў не адзін раз. Верагоднасць таго, што Беларусь у адказ на санкцыі Запада пачне прапускаць мігрантаў таксама разглядалася экспертамі яшчэ ў 2011 годзе.

Зараз еўрапейскія палітыкі вінавацяць ва ўзросшым патоку мігрантаў беларускі рэжым. Яны кажуць, што гэта выкарыстанне людзей у якасці зброі для гібрыднай вайны супраць Еўропы.

Аляксандр Лукашэнка падчас звароту да парламента 26 траўня, наўпрост казаў пра паслабленне кантролю на мяжы і заявіў: «Мы спынялі наркотыкі і мігрантаў - зараз будзеце самі іх есць і лавіць».