Суполка гродзенскіх інтэлектуалаў 25 жніўня запусціла цыкл відэалекцый прымеркаваных да 30-ай гадавіны аднаўлення незалежнасці Беларусі. У відэа гродзенскія гісторыкі і інтэлектуалы разважаюць пра тое, што ёсць Беларусь. «Кожны — са свайго пункту гледжання, але заўсёды — трапна».

«25 жніўня 1991 года — адна з ключавых датаў найноўшай беларускай гісторыі - дзень аднаўлення незалежнасці Беларусі. Добрая нагода паразважаць пра эпоху, асобаў, падзеі і надзеі беларусаў і народаў, якія жывуць у нашай дзяржаве», — напісалі на старонке «Ucentry.Hrodna» ў Facebook.

Што адбылося 25 жніўня?
25 жніўня 1991 г. Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце набыла канстытуцыйную моц. Беларусь стала незалежнай краінай.

Першую лекцыю правёў гродзенскі гісторык Алесь Смалянчук. У відэа ён разважаў пра Кастуся Каліноўскага, нацыянальную ідэю, мову, а таксама што трымае нашу незалежнасць.

Гродзенскія інтэлектуалы запусціілі цыкл лекцый прысвечаных 30-ці годдзю аднаўлення незалежнасці Беларусі
Гісторык Алесь Смалянчук чытае лекцыю «Што ёсць Беларусь».