Новости

$ 2,6 млн прынеслі замежныя турысты Гродзеншчыне за першае паўгоддзе. Даходы падаюць два гады запар

Турыстычныя паслугі на суму $ 2,6 млн аказалі замежным турыстам у Гродзенскай вобласці за першае паўгоддзе 2021 года. Пра гэта паведамляе Галоўнае статыстычнае ўпраўленне Гродзенскай вобласці.

За год даходы ад турызму ўпалі і склалі 94,4% ад сумы, якую ўдалося зарабіць у першым паўгоддзі 2020-га. У параўнанні з 2019-м годам падзенне яшчэ большае — тады за першае паўгоддзе ўдалося зарабіць у 2,3 разы больш — $ 6,1 млн, а галіна паказвала ўпэўнены рост.

Пры гэтым у сакавіку 2021 на пасяджэнні Каардынацыйнага савета па турызме ставілася задача павялічыць экспарт турпаслуг у вобласці да 200% да ўзроўню 2020 года.

Галоўныя турысты — расіяне, азербайджанцы і туркмены

Турыстычнымі паслугамі ў першым паўгоддзі 2021 карысталіся грамадзяне 83 краін. Перш за ўсё гэта былі турысты з краін СНД — 83,2% ад агульнага аб’ёму экспарту паслуг. Асноўнымі спажыўцамі паслуг у галіне турызму з’яўляліся жыхары Расіі (76,1% экспарту), Шры-Ланкі (4,3%), Азербайджана (1,7%), Туркменістана (1,6%). У 2016−2019 гады, калі актыўна развіваўся бязвізавы ўезд для турыстаў, большая частка гасцей прыязджала ў Гродна з бліжэйшых краін Еўрапейскага саюза.

У 2021 годзе найбольш запатрабаванымі сярод замежнікаў былі комплексы турпаслуг ад санаторыяў: яны прынеслі ў суме $ 1,9 млн.

А як было раней?

У 2019 годзе экспарт турыстычных паслуг у Гродзенскай вобласці склаў $ 15 млн, у 2020 годзе з-за санітарна-эпідэміялагічных мер знізіўся да $ 4,5 млн. У 2019 годзе Гродзенскую вобласць наведалі 505 533, у 2020 — 334 273 гасцей, паведамлялі у Гродзенскім аблвыканкаме. Лічба 2019 года — рэкордная для вобласці. Палову гасцей тады склалі турысты, якія прыязджалі па бязвізаваму рэжыму.

«У 2019 годзе мы перайшлі мяжу ў $ 15 млн экспарту турыстычных паслуг, хоць яшчэ пяць гадоў таму, для параўнання, не дасягалі і $ 5 млн, — казаў тады начальнік упраўлення спорту і турызму Гродзенскага аблвыканкама Алег Андрэйчык. — За гэтымі лічбамі стаіць вялікая праца».

Санаторыі ў 2020 годзе загружаліся на 45% (у 2019 — на 82,5%). Сярэдні працэнт загружанасці санаторыяў знізіўся ў два разы. Колькасць турыстычных кампаній за 2020 год скарацілася на 11,5% (са 104 да 92), а спісачная колькасць работнікаў у іх на 21,2% (са 278 да 219). У 2020 годзе атэставана 25 экскурсаводаў і 3 гіда-перакладчыка.

Планы на будучыню

Улады лічаць прычынай падзення патоку турыстаў пандэмію. Зараз улады збіраюцца папулярызаваць унутраны турызм. Гэта адбудзецца ў рамках дзяржаўнай праграмы «Беларусь гасцінная». Для гэтага збіраюцца развіваць вучэбна-метадычную базу, забяспечыць кадравы патэнцыял сферы турызму, будаваць новыя аб’екты размяшчэння і прыцягваць прыватны бізнес у гэтую галіну.

Чытайце таксама:

140 культурно-исторических объектов реконструировали за пять лет в Гродненской области

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024