Новости

На «Гродна Азот» выявілі расколіну на печы і ўцечку газу. Печ працягнулі эксплуатаваць

Каля 22:00 2 верасня пры планавым абыходзе выявілі расколіну на пераходным конусе пад’ёмнай трубы 12 шэрагу печы рыформінгу. Была ўцечка газы, паведамілі 3 верасня ў карпаратыўным выданні прадпрыемства «Гродзенскі хімік».

Неадкладна прынялі меры бяспекі - падвялі азот, забяспечылі аналізы паветра ў зоне пропуску з дапамогай пераноснага газааналізатара.

Улетку 2021 года пазапланава спынялі цэх азотнай кіслаты цэха азотнай кіслаты і карбамідна-аміячнай сумесі (АКіКАС) — 4 жніўня и 7 ліпеня.

«Цэх спыняць забаранілі»

Аб аварыйнай сітуацыі на «Аміяк-3» вечарам 2 верасня паведаміў Telegram-канал, блізкі да прадпрыемства. «Цяпер утварыўся моцны пропуск парагазавай сумесі з 40% вадароду і 10% метану ў адной з пад’ёмных труб печы першаснага рыформінгу! Тэмпература сумесі 820 °C, ціск каля 3 МПа!

Сур’ёзная штука, але ў рэжыме сакрэтнасці цэх спыняць забаранілі, пры гэтым персаналу забаранілі хадзіць побач па аднаму (з-за існуючай пагрозы жыццю), хочуць дацягнуць да планавага спынення … Але састарэлае абсталяванне не згодна з такімі ўказаннямі і расколіна разышлася яшчэ больш, ужо ¼ трубы разрэзаныя", — напісалі ў канале.

Печ адрамантуюць

3 верасня тэхнічныя службы вырашылі далей эксплуатаваць печ пры выкананні дадатковых тэхнічных мер бяспекі і кантролю. Пагрозы гораду, экалогіі, жыхарам горада і работнікам прадпрыемства няма, паведамілі ў карпаратыўным выданні.

Падчас планавага спынення цэха з 10 верасня дэфектны вузел адрамантуюць.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024